На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Месца сустрэчы — ферма

27 декабря 2016
12 снежня ў Магілевеадбылася аператыўная нарада кіруючых работнікаў аблвыканкама, і старшынёй Уладзімірам Даманеўскім было дадзена даручэнне штомесяц сумесна з ідэалагічным актывам праводзіць у раёнах адзіны дзень жывёлавода. Мэта яго — забеспячэнне дыялогу на хвалюючыя працаўнікоў галіны тэмы з прыняццем канкрэтных мер рэагавання. На Асіповіччыне створана 9 — па колькасці гаспадарак — інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія днямі пабывалі на фермах, а ў далейшым будуць гэта рабіць кожны першы чацвер месяца.
Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай  гаспадаркі  і
харчавання Дзяніс Захарчук рушыў на малочнатаварны комплекс “Копча” ў ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”, дзе разам  са  спецыялістамі сельгаспрадпрыемства правёў сустрэчу з працаўнікамі названага аб’екта жывёлагадоўлі.
Дзяніс Сяргеевіч расказаў, што вытворчасць малака ў раёне зараз на ўзроўні 110%. Кожны дзень атрымліваем больш за 80 тон “белага золата”. Сярэднясутачныя надоі на карову складаюць 11,4 кілаграмамалака — на 1,3 кг больш, чым  у  гэтыя  дні  летась. Паляпшэнне малочных спраў і непасрэдна ў ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”: на дзень наведвання малочны вал быў на ўзроўні 184% адносна аналагічнага мінулагодняга паказчыка. Летась  на  карову  даілі 5,4 кілаграма малака ў суткі, зараз — 10,2. Значыць, гаспадарка валодае рэзервамі і можа іх рацыянальна выкарыстоўваць. Тыя ж людзі, тая ж жывёла, а вынік значна лепшы. Справа ў выкананні тэхналогій і больш якасным кармленні?
Абмяркоўвалася ўтрыманне цялят. Начальнік райсельгасхарчу парэкамендаваў увесці ў рацыён зерне кукурузы, што станоўча ўплывае на прывагі. I ўвогуле варта больш беражліва  адносіцца  да прыплоду: гэта — будучы статак і рэальныя грошы. Нездарма ж устаноўлена надбаўка  за  выпайку  цяляці малозіва ў першую гадзіну яго жыцця.
Вялася  размова  і  наконт  своечасовага  асемянення  кароў.  Зараз  існуюць тэхналогіі,  якія  дазваляюць рабіць гэту працэдуру ўжо з 12-месячнымі цялушкамі — калі яны дасягнулі пры гэтым неабходнай вагі. Чым раней рагуля дасць прыплод, тым больш выгады. I ўвогуле селекцыйна-племянную работу нельга недаацэньваць.
Сустрэчы з калектывам — добрая нагода патлумачыць людзям незразумелыя пытанні. “Бярэзіна-Агра-Люкс” трапіла ў шэрагу з іншымі акцыянернымі таварыствамі раёна ў спіс неплацёжаздольных гаспадарак і падляжыць працэдуры банкруцтва. Дзяніс Сяргеевіч унёс яснасць,  што  гэта  якраз  і ёсць шанс вывесці сельгаспрадпрыемства са складанага эканамічнага становішча, наладзіць  эфектыўную вытворчасць. Паведаміў ён і аб тым, што нядаўна малочны перапрацоўшчык — у нас гэта ААТ “Бабушкина крынка” — павысіў закупачныя цэны на малако. Цяпер 1 тона “экстры” каштуе 540 рублёў, вышэйшага гатунку — 450, першага — 420.
Галоўны эканаміст гаспадаркі Валянціна Бурачэўская  расказала, якія складаемыя мае штомесячны заробак на ферме. Зразумела, немалую ролю тут іграюць і колькасць, і якасць малака. Чым больш гаспадарка атрымае за сваю прадукцыю сродкаў, тым рэальней магчымасць павысіць зарплату працаўнікам.
Разыходзіліся пасля сустрэчы з пазітыўным настроем: наступны год, які  ўжо  на  парозе,  прагноз мае станоўчы.

Газета "Асіповіцкі край"