На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Канструктыўны дыялог адбыўся ў Асіповіцкім райвыканкаме 

4 декабря 2014

Была нададзена значная ўвага абмеркаванню розных аспектаў арганізацыі гандлю ў раёне, прааналізаваны асноўныя пазіцыі. Напрыклад, рознічны тавараабарот за студзень-кастрычнік праз усе каналы рэалізацыі дасягнуў у нас 956,5 мільярда рублёў — 107% у супастаўных цэнах да адпаведнага леташняга перыяду. Гэты паказчык на душу насельніцтва — 19443,3 тысячы рублёў, што адпавядае другому месцу сярод рэгіёнаў Магілёўшчыны. Паважаюць асіпаўчане і пластыкавыя карткі: тавараабарот, атрыманы ў выніку разлікаў з іх выкарыстаннем, на ўзроўні 17,9% — найвышэйшы ў вобласці. А вось гандлёвых плошчаў пакуль недастаткова: у разліку на 1000 жыхароў — 493 м2 пры нарматыве дзяржаўнага сацыяльнага стандарту 600 «квадратаў» да канца 2015 года.

Маем 34 пасадачныя месцы на 1 тысячу насельніцтва ў агульнадаступных аб’ектах грамадскага харчавання. У хуткім часе плануецца ўвод яшчэ двух аб’ектаў грамадскага харчавання на 75 месцаў: кафэ ПГУП “Прусакоў” (15) і “Асмалоўскі” (60), таму тут праблем няма.

Узнімалася пытанне адсутнасці ў Асіповічах кафэ для дзяцей. Безумоўна, такі важны аб’ект павінен быць. Тут надзеі ў многім ускладаюцца на забаўляльны цэнтр, які, магчыма, ужо ў наступным годзе будзе адкрыты па вуліцы Чарняхоўскага пасля рэканструкцыі будынка былога Дома культуры ваеннай часці. Акрамя дзіцячага, тут будзе і кафэ для дарослых з танцавальнай пляцоўкай.

Адзін са званкоў тычыўся праблемы здачы шклатары. Нельга сказаць, што землякі зусім не маюць шансаў рэалізаваць тыя ж бутэлькі — іх прымаюць у магазінах райспажыўтаварыства і ААТ “Гандаль”. Аднак толькі тыя, якія бяруць прадпрыемствы-вырабнікі, і пры наяўнасці тары. Таму зварот быў рэзонным, і сектару гандлю і паслуг райвыканкама даручана ўзнавіць работу пункта прыёму шклатары.

Канструктыўны дыялог атрымаўся і з дэлегацыяй мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць гандлёвыя кропкі. Хвалявала іх зноў пытанне няроўных з замежнымі грамадзянамі ўмоў для вядзення бізнесу. Сітуацыя характэрна для многіх беларускіх гарадоў — выхад бачыцца ва ўдасканаленні заканадаўчай базы. Зразумела, гэта справа не раённага ўзроўню, не аднаго дня і нават месяца, таму асіповіцкая сустрэча можа саслужыць добрую службу ў развіцці гандлю не толькі нашага рэгіёна.