На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Нас вітае “Зямля пад белымі крыламі”

15 июля 2016
Учора ў Цэнтры культуры і вольнага часу адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў раённага фотаконкурсу, што традыцыйна праводзіцца фотаклубам “Раніца”.
У фінале конкурсу спаборнічалі 28 удзельнікаў,  у  тым  ліку  5 юных фатографаў-аматараў, якія  прадставілі  на  суд журы больш за 100 здымкаў.  У  намінацыі  “Нашы землякі” лепшымі прызнаны  фотаздымкі Максіма БАГЛАЕВА, “срэбра” падзялілі Анатоль МІКУЛІЧ і Яўгенія СТРОК, а “бронзу” атрымала Дар’я ХМЯЛЁВА.
У намінацыі з назвай “Прыгажосць роднага краю” пераможцам стаў Анатоль МІКУЛІЧ, на другім месцы — Аляксандр БАРАНОЎСКІ і Мікалай КУХАРЭНКА, на трэцім  —  Дзмітрый  КАЛЯДА і Ілля БЕЛАЗАРОВІЧ.
Сярод дзяцей, чые фотаработы былі прадстаўлены  ў  намінацыі  “Лепшы здымак”, журы адзначыла Дзіяну ЯЦЮК (1 месца), Цімафея ЛОГВІНА і Дзяніса ЕРАШЭВІЧА (2 месца), Вікторыю КАНДРАЦЁНАК і Анастасію ЖУК (3 месца).
Фотавыстава лепшых работ, якую кіраўнік “Раніцы”  Алена  Ерашэвіч аформіла з вялікім густам і фантазіяй, будзе даступна для прагляду ў раённым краязнаўчым музеі да сярэдзіны жніўня. Уваход свабодны.

Газета "Асіповіцкі край"