На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Навагодні кірмаш: тавар — наш, настрой — ваш

27 декабря 2017

Актыўна прайшоў на галоўнай плошчы горада ў суботу навагодні кірмаш. Яго асноўная мэта — даць магчымасць землякам рознабакова падрыхтавацца да свят — была дасягнута.

 Свае гандлёвыя павільёны з шырокім асартыментам разгарнулі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, “Гандаль”, “Рыбгас “Свіслач”, райспажыўтаварыства, Асі-повіцкі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук”, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі. Не засталася па-за ўвагай і прапанова асіповіцкага лясгаса: можна было выбраць ялінку на любы густ, прычым дрэўцы падвозіліся на працягу дня. Сімвал наступнага года — сабака, і гэтаму персанажу надзялялася асаблівая павага: сабакі-капілкі, пёсікі, што спяваюць песенькі, адпаведныя навагоднія касцюмы, сувеніры з тканіны, валяныя і драўляныя — з чатырохногім сябрам дадому пайшлі многія наведвальнікі.

Тыя, хто не патрапіў на кірмаш у мінулую суботу, могуць не расстройвацца: аналагічнае мерапрыемства пройдзе яшчэ і 30 снежня.