На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Навагодні цуд — кожнаму дзіцяці!

23 декабря 2016
Акцыя "Нашы дзеці" крочыць па краіне. У яе рамках праходзіць шмат дабрачынных мерапрыемстваў. У гэтыя дні прадстаўнікі розных галін гаспадаркі, кіраўнікі і валанцёры віншуюць дзяцей-сірот, тых, хто мае асаблівасці развіцця або расце ў складаных умовах.
Аднымі з першых наведалі Асіповіцкую спецшколу намеснік Генеральнага пракурора краіны Аляксандр Лашын і начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры Віктар Мароз, намеснік начальніка 8-га ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Уладзімір Дзюбчанка, начальнік аддзела БПС-банка
сталіцы Павел Бяляўскі, дырэктар дабрачыннага фонду "Родник доброты" Ганна Бародзька. Павіншавалі маленькіх выхаванцаў установы і пракурор раёна Аляксандр Канецкі, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка, дырэктар  ААТ  "АЗАА" Віктар Антоненка і другія нераўнадушныя людзі.





























Пад Новы год усе чакаюць  цудаў.  Навагодняя ёлка, Дзед Мароз са Снягуркай, смачныя цукеркі, сучасная тэхніка, аўтакрэсла і іншыя падарункі, якія атрымалі рабяты, — ці ж гэта не нагода для добрага настрою і пацвярджэнне, што, калі верыш у цуд, ён абавязкова адбудзецца?

Газета "Асіповіцкі край"