На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Новае вытворчае прадпрыемства

25 января 2013

Дадатковыя магчымасці для павелічэння вытворчасці малака і мяса з’явяцца ў нашых сельгасвытворцаў: у райцэнтры распачынае дзейнасць сумеснае расійска-літоўскае вытворчае прадпрыемства “Белфідагра”, якое арандавала былое памяшканне рамонтнага цэху Асіповіцкага вытворчага ўчастка “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. “Белфідагра” займаецца выпускам прэміксаў (сумесі для ўзбагачэння кармоў і кармавых канцэнтратаў біялагічна-актыўнымі рэчывамі), бялковых мінеральна-вітамінных дабавак для птушкі, свіней, буйной рагатай жывёлы, а таксама поўнарацыённых кармоў. Цяпер ідуць будаўнічыя работы, мантаж абсталявання. Пачатак выпуску прадукцыі намечаны на сакавік.