На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Новая ферма - новыя магчымасці

11 ноября 2014

Адкрыццё малочнатаварнай фермы СВК “Калгас “Ясень” у вёсцы Заельнік стала знакавай падзеяй: адбылося яно напярэдадні 7 лістапада і ў пэўным сэнсе было прымеркавана да чырвонага дня календара.
На забетаніраванай пляцоўцы каля навабуда сабраліся працаўнікі і кіраўніцтва сельгаскааператыва, вяскоўцы, самадзейныя артысты з народнага ансамбля “Дзівакі”. На правах гаспадара тэрыторыі ўрачыстасць распачаў старшыня Ясенскага сельсавета Андрэй Шаціла. Працягваючы цырымонію, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік падкрэсліў, што ў рамках правядзення тэхнічнай мадэрнізацыі за 2012-2014 гады на Асіповіччыне ўведзены ў эксплуатацыю першым пускавым комплексам 6 тыпавых ферм. За гэты перыяд выкарыстана ўжо амаль  200  мільярдаў рублёў, не за гарамі час, калі аналагічныя фермы запрацуюць ва ўсіх гаспадарках. Увядзенне ў строй новых сельгасаб’ектаў – справа важная. Укладваючы сродкі ў развіццё жывёлагадоўлі, інвестуем будаўніцтва будучыні.
Новая МТФ — гэта і адпаведная інфраструктура, і працоўныя месцы, што асабліва важна для сельскай мясцовасці, і эканамічны дабрабыт вяскоўцаў. Яна дазволіць павялічыць пагалоўе дойнага  статка  ў  гаспадарцы, павысіць аб’ёмы і якасць атрымліваемага малака, умацаваць эканамічны патэнцыял сельгаспрадпрыемства і Асіповіччыны ў цэлым. Усе ведаюць, што вытворчасць працы залежыць і ад створаных умоў. На новых комплексах зручныя для работы і адпачынку памяшканні, найсучаснейшае абсталяванне.  Словам,  усё  прызвана зрабіць вытворчасць малака больш эфектыўнай, а ферму — прывабным месцам працы, у тым ліку і для моладзі.
Будаўніцтва Заельніцкай МТФ вялося ДУКВП “Водаканал”. Яго дырэктар Iгар Трацяк падзяліўся, што хоць было нямала  складанасцей  пры ўзвядзенні аб’екта, але ён зроблены якасна, з захаваннем усіх патрабаванняў. Кіраўнік пажадаў калгаснікам вялікіх малочных здабыткаў і перадаў сімвалічны ключ ад новага комплексу старшыні гаспадаркі Iгару Назаровічу.
I вось перарэзана чырвоная стужка, прамоўлены словы падзякі будаўнікам і кіраўніцтву раёна за падтрымку, выказана спадзяванне, што з уводам МТФ распачнецца новы этап  у  развіцці  калгаса. Наперадзе — будаўніцтва яшчэ аднаго кароўніка, запланаванага праектам.
Замацавала агульныя станоўчыя ўражанні экскурсія па новай ферме. Сучасна, прыгожа, высокатэхналагічна.