На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Новыя імёны вядомы

29 января 2016
Раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя  імёны  Беларусі-2016”, які прайшоў пад эгідай ФПБ у мінулую пятніцу ў МПЦ “Равеснік”, стаў знакавай творчай падзеяй студзеня. Па-першае,  яго можна лічыць мерапрыемствам, якое распачало Год культуры на Асіповіччыне, па-другое, ён аб’яднаў каля сотні працаўнікоў  з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Як падкрэсліла ў сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў творчага марафону старшыня райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Паргачова, сёлета конкурс меў свае адметнасці:  удзельнічаць у ім можна было ўсім членам прафсаюза, незалежна ад узросту, а да “сцэнічнай творчасці” дадалася намінацыя “выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. I гэта рашэнне
было абгрунтаваным: толькі ў нашых “пярвічках” знайшлося чатыры дзясяткі чалавек, якія пажадалі прадэманстраваць свае работы і падзяліцца вопытам. Прычым гэта людзі самых розных прафесій  —  стралок стралковай каманды на станцыі Асіповічы Барыс Пятровіч, прыбіральшчыца службовых памяшканняў вучэбна-вытворчага камбіната Раіса Ляшкевіч, лабарант СШ № 2 Віта Iванова, інжынер электрасувязі ЗВЭС “Белтэлекам” Андрэй Чыжык, настаўніца пачатковых класаў СШ № 1 Алена Багдановіч, свідравальшчыца АЗАА Лілія Жук, медсястра спецшколы-інтэрната Мая Сунгурава, рэдактар аддзела эканомікі райгазеты Дзмітрый Саўрыцкі і другія.
Усіх гэтых людзей аб’ядноўвае імкненне да самавыяўлення праз творчасць, бакоў  у  якой вельмі шмат: карціны, фотаздымкі, вязанне, вышыўка, ткацтва, падзелкі з самых разнастайных матэрыялаў.
Пераможцамі вызначаны вядучы спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райсельгасхарчу Вольга Варанец, інжынер Асіповіцкага УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Галіна Громава, педагог дадатковай адукацыі раённага Цэнтра турызму і краязнаўства Анатоль Калугін.
Гэта — лідары ў “дэкаратыўна-прыкладным мастацтве”. Таксама абласная сцэна ўбачыць музычна-танцавальныя кампазіцыі ў  выкананні прадстаўнікоў “пярвічкі” УМГ “Як сустрэліся два кумы” і Пратасевіцкай СШ “На кірмашы”, вакальна-харэаграфічную кампазіцыю “Неба”, падрыхтаваную сумесна Цэнтрамі  творчасці  дзяцей і моладзі і дашкольнага развіцця дзіцяці.

"Асіповіцкі край"