На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Новыя задачы райкама прафсаюза АПК Асіповіччыны

22 декабря 2016
Днямі адбыўся II пленум райкама прафсаюза АПК. Стан і меры па ўдасканаленні работы прафкамаў і гаспадарчых арганізацый па захаванні працоўнага заканадаўства, стварэнні належных умоў работы і быту, інфармаванне членаў прафсаюза — гэтыя аспекты склалі аснову даклада старшыні райкама прафсаюза АПК Святланы Сідарэнка. Зараз райарганізацыя аб’ядноўвае 20 “пярвічак” — 2192 чалавекі, што значна больш, чым летась.

Райкамам прафсаюза рэгулярна праводзіцца маніторынг аплаты працы. За лістапад, напрыклад, даплату да мінімальнай атрымала 305 чалавек з 8 арганізацый — сума склала 34410 рублёў. На жаль, сёлета неаднаразова былі за-фіксаваны выпадкі парушэння тэрмінаў выплаты заробку ў ААТ “Ясень-АГРА”, “Бярэзіна-Агра-Люкс”, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Заходні-Агра”. За апошнія 4 месяцы літаральна ва ўсіх сельгас-арганізацыях раёна мела месца яе затрымка.

Эфектыўна працуе мабільная група раёна па захаванні заканадаўства аб працы. Было праведзена 12 выездаў у сельгаспрадпрыемствы, выяўлены шэраг парушэнняў. Асаблівую трывогу выклікаў стан падсобных і бытавых памяшканняў на малочнатаварных фермах “Заходняга-Агра”. Са станоўчага боку можна адзначыць ААТ “Авангард-Ніва”: абсталяваны бытавы пакой у цялят-ніку на ферме ў Вяззі, зроблены душ. Якасныя змяненні адбыліся і на МТФ у Ясені ААТ “Ясень-АГРА”, дзе адрамантавалі малочны блок і пакой адпачынку, замянілі ўсе вокны.

У “пярвічках” АПК дзейнічаюць 102 грамадскія інспектары па ахове працы, якія за сту-дзень-кастрычнік правялі 306 праверак. 92 парушэнні наймальнікамі ліквідаваны.

Аб рабоце з моладдзю падрабязна расказала галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ганна Дземідок. Сёлета ў раён прыйшлі паўсотні маладых спецыялістаў. Ня-гледзячы на шэраг існуючых ільгот, працэнт замацавання маладых кадраў на Асіповіччыне застаецца нізкім. Зараз, напрыклад, працягвае працаваць чвэрць юнакоў і дзяўчат, якія прыбылі тры гады назад, 14% тых, хто быў размеркаваны ў 2014 го-дзе, 81% леташніх выпускнікоў. Прычыны вядомы: ненармаваны рабочы дзень, невысокая зарплата, недастатковае развіццё сацыяльна-культурнай сферы на вёсцы. Застаюцца ў асноўным тыя, хто па-спеў стварыць сям’ю. Змяніць сітуацыю можа толькі асэнсаваны выбар працоўнага шляху, для чаго райсельгасхарчам у школах і праводзіцца актыўная работа па праф-арыентацыі, заключаюцца дамовы на мэтавую падрыхтоўку.

Аб справах сваёй “пярвічкі” расказала старшыня прафкама ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” Марыя Дзятлава. Усе працаўнікі арганізацыі — члены прафсаюза. Прафкам сумесна з кіраўніцтвам засяроджвае намаганні на паляпшэнне ўмоў працы. Высокую ступень абароны забяспечвае калектыўны дагавор: дакумент прадугледжвае дапамогу работнікам, якія ідуць на пенсію, прызываюцца на тэрміновую службу і інш. Пры неабходнасці выдзяляецца аўтатранспарт за кошт сродкаў арганізацыі. Прафкам значную ўвагу надзяляе правядзенню спартыўных мерапрыемстваў.

Марыя Дзятлава за якаснае выкананне сваіх абавязкаў узнагароджана падзякай райкама прафсаюза АПК.

Прымаў удзел у мерапрыемстве і абласны камітэт галіновага прафсаюза. Яго старшыня Віктар Гейдаль зрабіў акцэнт на неабходнасці павышэння ўвагі да пытанняў аховы працы. У асіповіцкіх сельгаспрад-прыемствах сёлета адбылося 4 выпадкі вытворчага траўматызму. На гэтым актуальным пытанні спыніўся і галоўны тэхнічны інспектар працы абкама прафсаюза Анатоль Буйло, а з пэўнымі нюансамі заключэння калектыўных дагавораў, складання кантрактаў пазнаёміў намеснік старшыні абкама прафсаюза АПК, прававы інспектар Пётр Грыбаноўскі.

Пастанова пленума мае шэраг пунктаў, накіраваных на сацыяльную абарону працаўнікоў, стварэнне ўмоў для развіцця іх прафесійнага і творчага патэнцыялу, удасканаленне сістэмы сацыяльнага партнёрства на ўсіх узроўнях.

"Асіповіцкі край"