На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Саветы дэпутатаў за работай

7 декабря 2017

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННI прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло пад началам старшыні Аляксандра Пузіка, разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца жыццядзейнасці рэгіёна.

На падставе артыкулаў 12, 15 Закона краіны ад 4 студзеня 2010 года "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" прэзідыум вырашыў склікаць 36 сесію райсавета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання 22 снежня і разгледзець асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны і раённы бюджэт на 2018 год, а таксама план работы раённага Савета дэпутатаў і яго органаў на I квартал.

Былі таксама заслуханы інфармацыі старшага інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Рамана Сярчэні "Аб арганізацыі работы назіральных камісій сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна" і начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Алены Грунтовай "Аб выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год"; зацверджаны паказчыкі дзейнасці ўстановы "Рэдакцыя раённай газеты "Асіповіцкі край" на наступны год, план вучобы дэпутатаў райсавета, старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў, членаў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання; прыняты рашэнні па іншых пытаннях.