На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Шукаць новыя падыходы

11 августа 2015
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад началам старшыні Пятра Шукаловіча ў пятніцу, асноўным стала пытанне аб стане злачыннасці і мерах па прафілактыцы супрацьпраўных учынкаў сярод непаўналетніх, абароне іх правоў і законных інтарэсаў.
У сваім дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга паведаміў, што ў раёне дзейнічае Комплексны план сумесных мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, п’янства,  наркаманіі  і ўжывання курыльных сумесяў, суіцыдальных праяўленняў сярод непаўналетніх, безнагляднасці  і сямейнай нядобранадзейнасці на 2014-2016 гады. Яго мэта — удасканаленне рэгіянальнай мадэлі прафілактычнай работы, скаардынаванасць дзейнасці ў гэтым кірунку розных службаў.
За 6 месяцаў камісіяй па справах непаўналетніх праведзена 15 пасяджэнняў, з якіх 2 — выязныя. У адносінах непаўналетніх разгледжаны 52 справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, з якіх 23 — за распіццё алкагольных напіткаў, 10 — дробныя хуліганствы.
Сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх, аддзелам  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама праведзены 3 рэйды, у выніку якіх выяўлены парушэнні — допуск на начныя дыскатэкі непаўналетніх, прыняты меры адміністрацыйнага
спагнання ў адносінах кіраўнікоў Каменіцкага і Вязаўніцкага СДК.
Адзначана, што праблемы ў выхаванні, утрыманні дзяцей узнікаюць, як правіла, у малазабяспечаных, шматдзетных, няпоўных сем’ях. На Асіповіччыне сфарміравана міжведамасная сістэма выяўлення дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, раённы банк даных уключае 92 нядобранадзейныя сям’і, у якіх выхоўваецца 148 дзяцей.
Важны накірунак прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх — арганізацыя вольнага часу. Адна з форм занятасці ў летні перыяд — аздараўленне.
Iм ахоплена каля 40% вучняў, і гэта лічба стабільная на працягу некалькіх гадоў, а занятасць школьнікаў ад агульнай колькасці складае 98,7%, у тым ліку 100% — вучняў, якія знаходзяцца на розных уліках. Станоўчы прыклад — дзейнасць ваенна-спартыўнага лагера “Юнацтва” на базе воінскай часці ў Цэлі, дзе адпачыў 61 падлетак, з якіх 9 — з уліку IСН і 7 — з сем’яў групы рызыкі. На працягу ўсяго лета супрацоўнікамі IСН кожную дэкаду кантралюецца летняя занятасць кожнага падлетка, які стаіць на ўліку.
Нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, за паўгода адзначаны рост злачыннасці сярод непаўналетніх: здзейснена 5 злачынстваў, тады як летась было 4. Недастаткова праводзіцца работа з падлеткамі ў навучальных установах, што праяўляецца ў прэваліраванні масавых мерапрыемстваў выхаваўчага характару
над індывідуальнымі.
Пасля  дэталёвага  абмеркавання пытання быў зроблены агульны вывад: работа вядзецца значная, аднак трэба шукаць новыя, больш эфектыўныя, формы ўзаемадзеяння з падлеткамі і сем’ямі, улічваючы іх асаблівасці і да кожнага знаходзячы свой падыход. 

"Асіповіцкі край"