На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Традыцыйны фестываль “РокаМотаПікнік” адбудзецца на гэтым тыдні ў раёне

22 июля 2015
Традыцыйны фестываль “РокаМотаПікнік” адбудзецца на гэтым тыдні ў раёне. А самае цікавае і прывабнае для жыхароў і гасцей горада мерапрыемства ў межах фестывалю — паказальная трэніроўка мотаспартсменаў — пройдзе 25 ліпеня. А 14 гадзіне калона байкераў рушыць у горад па наступным маршруце: вуліцы Сумчанкі, Ленінская, Дзмітрыева, Юбілейная, Паркавая, Сташкевіча, 60 гадоў Кастрычніка. Прыпыняцца ўдзельнікі на трасе для мотакросу, што непадалёк ад стадыёна “Юнацтва”. У 15.00 там адбудзецца выступленне мотапрыхільнікаў у падтрымку мясцовага спартыўнага мотаклуба “Легіён”.
ПРЫХОДЗЬЦЕ, БУДЗЕ ЦIКАВА!