На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У добры шлях, НАВАБРАНЦЫ!

17 мая 2016
З даўніх часоў у беларусаў ёсць добрая традыцыя: калі хлопец ідзе служыць, праважаць яго збіраюцца ўсе родныя, блізкія, сябры, знаёмыя... У апошні час асіпаўчане крыху мадэрнізавалі гэта мерапрыемства: для будучых салдат арганізоўваюць сапраўднае агульнае свята з  песнямі, танцамі, пажаданнямі і добрымі словамі. Вось і гэтымі майскімі днямі чарговая група маладых людзей завітала ў клуб чыгуначнікаў на традыцыйны день прызыўніка.
...А 10 гадзіне раніцы ў зале ўжо сабраліся амаль усе “віноўнікі” ўрачыстасці. Павіншаваць юнакоў, што рыхтуюцца выканаць свой галоўны абавязак перад Радзімай, як звычайна завіталі  прадстаўнікі  раённых выканаўчага камітэта і ваеннага камісарыята, а таксама мясцовых грамадскіх аб’яднанняў. На гэты раз да будучых навабранцаў звярнуліся ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў Мікалай Гоман, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Волкава, старшыня райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан  і  першы  сакратар маладзёжнай суполкі Алена Надзеявец. Прадстаўніцы прыгожага полу пажадалі будучым салдатам лёгкай службы, цярпення і вытрымкі, а сапраўдныя афіцэры падзяліліся сваім армейскім вопытам, далі каштоўныя  парады  і  настаўленні юнакам. Пасля гэтага прызыўнікам урачыста ўручылі павесткі для праходжання тэрміновай службы ў войску, а таксама прэзентавалі сувеніры ад саюза моладзі.
Але якія ж провады без песень і танцаў? Для без 5 хвілін ваеннаслужачых выступілі баявы афіцэр маёр у запасе Юрый Корбан, салістка ваеннага аркестра 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады  Вольга  Ціткова,  а таксама прадстаўнікі Цэнтра  творчасці  дзяцей  і моладзі і маладзёжна-падлеткавага цэнтра “Равеснік”  —  дуэт  “Свит”, Алена  Батурына  і  група “Кристалл”.
Больш за 80 маладых жыхароў Асіповіцкага раёна ўжо хутка заменяць форму адзення,  і  дзесьці трэцяя частка з іх застанецца служыць у мясцовым гарнізоне. 

"Асіповіцкі край"