На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У пятніцу ў раёне прайшла нарада па пытаннях рэалізацыі Указа Прэзідэнта краіны ад 04.07.2016 г. № 253 

14 февраля 2017
У пятніцу ў раёне прайшла нарада па пытаннях рэалізацыі Указа Прэзідэнта краіны ад 04.07.2016 г. № 253 “Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый” з удзелам кіраўнікоў вобласці і раёна Уладзіміра Даманеўскага і Пятра Шукаловіча, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерыя Сямёнава, спецыялістаў Мінсельгасхарчу і абласнога камітэта, начальнікаў райсельгасхарчаў усіх раёнаў Магілёўшчыны і іх намеснікаў альбо спецыялістаў, якія курыруюць пытанні рэалізацыі Указа № 253
У Асіповіцкім раёне дзве гаспадаркі, якія, згодна з 5-гадовым бізнес-планам, даказалі сваю магчымасць выйсці са складанага  фінансавага  становішча — ААТ “Лапічы” і “ЖорнаўкаАГРА” — зараз праходзяць дасудовае аздараўленне, на 4 акцыянерныя таварыствы — “Заходні-Агра”, “Бярэзіна-Агра-Люкс”, “Каменічы” і “Ясень-Агра” — дакументы пададзены ў эканамічны суд. У хуткім часе іх лёс вырашыцца, працэдура банкруцтва прадугледжвае санацыю альбо ліквідацыю. Як дзейнічаць неплацежаздольным гаспадаркам, каб знайсці аптымальны выхад — кажучы прасцей, “стаць на ногі” — і стала галоўным прадметам сумеснага абмеркавання.
Напачатку сустрэчы старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ўвёў прысутных у курс спраў па вызначаным пытанні датычна Магілёўшчыны: усяго ў спісе фінансава неплацежаздольных сельгаспрадпрыемстваў 55: праходзіць дасудовае аздараўленне 25, а лёс  астатніх  будзе  вырашаць эканамічны суд. Губернатар падкрэсліў, што хацелася б, каб гаспадаркі, нягледзячы на няпросты перыяд, рухаліся наперад эфектыўна і ўпэўнена. Тым больш, не за гарамі найважнейшы этап — пасяўная кампанія, а там — корманарыхтоўка.
Леанід Заяц адзначыў, што трэба ўважліва падыходзіць да кандыдатур антыкрызісных упраўляючых: менавіта ад узроўню кампетэнтнасці гэтых спецыялістаў, абранай імі стратэгіі залежыць лёс многіх калектываў, людзей. Міністр сельскай гаспадаркі  і  харчавання падкрэсліў, што лёгкіх шляхоў выхаду з абставін, якія складваліся на працягу далёка не аднаго года, у любым выпадку не будзе: трэба быць гатовым да напружанай працы.
Аб падыходах па аздараўленні неплацежаздольных сельгасарганізацый у працэдуры банкруцтва ў рамках Указа № 253 падрабязна расказаў дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі краіны Аляксандр Міранічэнка. Ён дэталёва раскрыў пэўныя механізмы, зыходзячы з якіх трэба прапрацоўваць, прагледжваць планаванне работы праблемных гаспадарак. Патлумачыў, у якіх выпадках мэтазгодна працэдура санацыі, а калі — ліквідацыі. У абедзвюх сітуацыях,  калі  дзейнічаць прадумана, правы працаўнікоў не павінны парушацца.
Разглядалася пытанне ў тым ліку і на прыкладзе нашых ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “Лапічы”. Старшыня апошняй гаспадаркі  Мікалай Аляшкевіч давёў інфармацыю аб стане спраў у сельгаспрадпрыемстве і якія прывілеі дала працэдура аздараўлення: адтэрмінаваны плацяжы за электраэнергію, пагашаны пратэрмінаваныя запазычанасці па ўплаце банкаўскіх працэнтаў, зніжаны працэнтныя стаўкі  па  крэдытах.  За мінулы год у “Лапічах” атрымана 4477 кілаграмаў малака ад каровы, сёлета тут плануюць выйсці на паказчык у 4592 кг. Аляшкевічу было зададзена нямала пытанняў. Міністр прапанаваў перагледзець бізнес-план гаспадаркі і паставіць вышэйшыя планкі: што прыбаўляем — добра, аднак у такой сітуацыі неабходна ставіць больш грандыёзныя мэты і смялей рухацца да іх выканання.
А яшчэ — даводзіць заданне да кожнай фермы, кантраляваць і стымуляваць яго выкананне. Кожны чалавек павінен быць цалкам задзейнічаны, прыносіць максімальную карысць гаспадарцы і, адпаведна, свайму ж дабрабыту. “Заданні павінны быць напружанымі, але выканальнымі!” — падкрэсліў Леанід Заяц. I гэта, безумоўна, тычыцца не толькі нашых “Лапіч”.
Усе разам абмяркоўвалі, якім чынам зацікавіць людзей, каб чалавек працаваў з агеньчыкам, ведаючы, што будзе мець канкрэтную матэрыяльную выгаду ад сваіх намаганняў.
Ва ўдзельнікаў нарады была магчымасць атрымаць адказы на любыя пытанні наконт фінансавага  аздараўлення  сельгаспрадпрыемстваў, і гэтым многія скарысталіся.
Для таго каб патлумачыць, як дзейнічаць далей, унесці яснасць у незразумелае, і была арганізавана сустрэча. I яна — толькі адзін з крокаў на складаным шляху да забеспячэння эфектыўнай дзейнасці кожнай з гаспадарак.


Газета "Асіповіцкі край"