На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У райвыканкаме. За ўсімі рашэннямі — чалавек

22 ноября 2017
На чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое адбылося 17 лістапада пад началам старшыні Паўла Налівайкі з актыўным удзелам намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Iгара Тушынскага і намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрыя Харытончыка, было вынесена 45 пытанняў, і тычыліся яны самых розных бакоў жыццядзейнасці рэгіёна.
 Ці ўсюды на тэрыторыі раёна рацыянальна, эфектыўна выкарыстоўваюцца землекарыстальнікамі землі? Iнфармацыя начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Сяргея Семянцова сведчыць, што ў гэтым напрамку пэўная работа праводзіцца, аднак ёсць і недахопы. У прыватнасці, у ходзе інвентарызацыі выяўлена 682 гектары невыкарыстоўваемых зямель, якія падлягаюць уключэнню ў гаспадарчы абарот (цяпер ужо задзейнічаны), у тым ліку 242 — землі населеных пунктаў, 440 — сельгасарганізацый. Сёлета ў мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства землекарыстальнікам выдадзена 338 прадпісанняў. За парушэнне зямельнага заканадаўства вынесена пастаноў і складзена 54 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на агульную суму 7280 рублёў. У ліку "руплівых" гаспадароў — ААТ "Авангард-Ніва", "Ясень-Агра", "Заходні-Агра" і "Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне", ТАА "Сельгасінвест", КФГ "Лясное", "У дарогу", "АГРАТЭХПРАД", "Плаціна плюс".
Як абстаяць справы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу "адно акно" ў сельскіх выканаўчых камітэтах? Пра гэта падрабязна пра-інфармавала начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Ала Некрашэвіч. Адзначыўшы, што пэўны вопыт у нас ужо маецца, асноўная ўвага — і гэта правільна! — была нададзена рабочым момантам, якія патрабуюць павышанай увагі і дапамогуць пазбавіцца недахопаў і хібаў. Напрыклад, не ва ўсіх выпадках яшчэ службовымі асобамі прымаюцца меры для поўнага і ўсебаковага разгляду зваротаў грамадзян, патрабаванні заканадаўства аб разглядзе ўсіх выкладзеных у пісьмовых зваротах пытанняў, прыняцця мер па абароне правоў і законных інтарэсаў заяўнікаў. Ёсць факты неабгрунтаванага накіравання зваротаў, якія паступілі ў сельвыканкам, у іншыя органы і арганізацыі. Не заўсёды своечасова выконваюцца рашэнні, прынятыя па зваротах, узятых на кантроль, мае месца заўчаснае зняцце людскіх зваротаў з кантролю. Не ў поўнай меры забяспечана ўзаемадзеянне сельвыканкамаў з арганізацыямі пры разглядзе зваротаў грамадзян. Маюцца недахопы ў вядзенні справаводства па адміністрацыйных працэдурах і парадку іх ажыццяўлення. Дапускаюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу і разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях і г.д.
Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на 2017-2018 гады, быў зацверджаны рашэннем райвыканкама 26 чэрвеня 2017 года, і аб ходзе яго выканання далажыў першы намеснік начальніка РАУС Сяргей Багдановіч. Па выніках студзеня-  кастрычніка на тэрыторыі раёна захавалася тэндэнцыя зніжэння долі звязаных з наркотыкамі злачынстваў (на 3%),  удвая зменшылася колькасць выяўленых фактаў збыту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (8 — 4). Удзельная вага спажываемых сінтэтычных псіхатропных рэчываў, якія аказваюць найбольш разбуральнае ўздзеянне на арганізм, скарацілася да 20%, прасочваецца вяртанне да класічных наркасродкаў, такіх як марыхуана, якая займае палову ад агульнай колькасці ў сферы выяўленых злачынстваў па лініі наркакантролю. Застаюцца адзінкавыя выпадкі дастаўкі ва ўстановы аховы здароўя ў сувязі з атручваннямі псіхаактыўнымі рэчывамі, няма фактаў уцягвання непаўналетніх у незаконны абарот наркатычных сродкаў і г.д. Словам, работа ў дадзеным напрамку пад кантролем, зроблена нямала, аднак некаторыя кірункі трэба яўна падцягваць. Напрыклад, тыя ж прафілактычныя мерапрыемствы, якімі павінна актыўна займацца не толькі міліцыя, а і іншыя задзейнічаныя суб’екты.
Па гэтых і іншых пытаннях членамі райвыканкама прыняты адпаведныя рашэнні. Таксама на пасяджэнні зацверджаны План мерапрыемстваў 
па рэалізацыі ў раёне палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" на 2018 год.