На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Хто, калі не мы? У снежні адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра. 

26 декабря 2017

У снежні адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра. Іх работа — гэта не службовыя абавязкі і не прафесійная дзейнасць, а адносіны да жыцця і людзей, неабыякавасць, пахваліцца якой можа далёка не кожны.

У ветэранскай арганізацыі райбальніцы ёсць такія людзі: нераўнадушныя, гатовыя падтрымаць кожнага, хто мае патрэбу ў дапамозе. Іх і віталі ў час урачыстага правядзення дня валанцёра, які праходзіў у рамках праекта "Залаты ўзрост" пры фінансавай падтрымцы германскага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня". Як адзначыў намеснік начальні-ка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Петух, гэту грамадскую суполку ён наведвае заўсёды з задавальненнем, бо ведае, што, нягледзячы на ўзрост, стан здароўя і самаадчуванне, ветэраны медаб’яднання праводзяць вялікую патрыятычную і краязнаўчую работу, збіраюць матэрыялы пра ўдзельнікаў вайны і малалетніх вязняў, удзельнічаюць у раённых мерапрыемствах. Не забываюцца і пра тых, хто мае рухомыя абмежаванні і знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы, даглядаюць могіл-кі і наведваюць аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян. Усёй работы не пералічыш, кожны ўдзельнік ветэранскай арганізацыі заслугоўвае слоў пашаны.

За бескарысную адданую работу Падзячныя лісты старшыні арганізацыі атрымалі Марыя Фёдарава, Людміла Хамякова, Вера Віхоцкая, Раіса Цыпунова, Ала Плахоціна, Марыя Альфяровіч, Таццяна Пігулеўская, Уладзімір Жлобіч, Галіна Міхнёнак, Таццяна Рыдкіна, Таццяна Хадкоўская, Ніна Астравух, Іван Мініч (на здымку).

— Добрыя справы з года ў год толькі павялічваюць аўтарытэт вашай арганізацыі, — падсумавала адказны сакратар райсавета ветэранаў Таццяна Бароніна. — Наперадзе не менш значныя задачы і мерапрыемствы, з якімі, спадзяёмся, дастойна справіцеся.