На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Затра ў Ў МПЦ "Равеснік"— злёт пераможцаў раённага спаборніцтва-2014 на Асіповіччыне


27 февраля 2015

Заўтра ў зале маладзёжна-падлеткавага цэнтра “Равеснік” пройдзе ўшаноўванне калектываў і працаўнікоў Асіповіччыны, якія летась дасягнулі найбольш значных працоўных паказчыкаў. I хаця год аказаўся надта напружаным і не ўсё з запланаванага ўдалося выканаць цалкам, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч не губляе аптымізму:
— Асіповіччыну многія яшчэ па інерцыі называюць вясковым раёнам, хаця ў структуры рэалізаванай прадукцыі сельскагаспадарчая займае каля 4%. Прычым, наша прамысловасць самай рознай накіраванасці — машынабудаўнічая, чыгуначная, хімічная, шкляная, масларобчая, дахавая і г.д.
Жыццё ніколі не стаіць на месцы, а таму з’яўляюцца новыя вытворчыя калектывы, ідзе пастаянны працэс абнаўлення тавараў і непасрэдна саміх прадпрыемстваў — і такая дынаміка не можа не радаваць. Некалі на добра вядомым ва ўсіх канцах СССР кардонна-руберойдавым заводзе працавала 1.700 работнікаў, а зараз на дахавым, які належыць кампаніі “ТехноНИКОЛЬ”, робіць у 10 разоў менш, а прадукцыі выпускаецца ў разы больш — выпрацоўка на чалавека летась склала каля 400 тысяч долараў. I гэта толькі адно пацвярджэнне змены акцэнтаў: “вал” цяпер дасягаецца не людской колькасцю, а іменна праз мадэрнізацыю, укараненне сучасных тэхналогій і абсталявання.
Безумоўна, усе асіпаўчане зацікаўлены, каб на поўную магутнасць запрацавалі  нашы  вагонабудаўнікі і пачалі прымяняцца ў медыцыне перспектыўныя напрацоўкі ЗАТ “Алцімед”, каб да звыклага рабочага рытму вярнуліся аўтаагрэгатчыкі і ўрэшце разабраліся з возам праблем ялізаўскія шклавары, каб да канца былі дабудаваны бальнічны корпус і станцыя абезжалезвання вады, пачаліся будаўнічыя работы на культурна-спартыўным комплексе ў новым мікрараёне  “Чарняхоўскі” і належнымі тэмпамі працягвалася будаўніцтва жылля — шэраг хвалюючых мясцовую ўладу момантаў-аб’ектаў можна пералічваць і пералічваць.
Мы нядрэнна спрацавалі ў плане прыцягнення ў рэгіён прамых замежных інвестыцый  на  чыстай  аснове, справіліся з запланаваным узвядзеннем жылля, па магчымасці стараліся займацца добраўпарадкаваннем і г.д. Вось толькі, на жаль, далёка не ўсё залежыць непасрэдна ад нас, існуе багата аб’ектыўных — і далёка не заўсёды прыемнаспрыяльных — прычын. Ад чаго, канечне, нікому не лягчэй, але праўдзе заўсёды трэба глядзець прама ў вочы, якой бы горкай яна падчас ні была.
У час нядаўняга Адкрытага дыялогу з журналістамі Прэзідэнт Беларусі выказаўся канкрэтна: “У канцы мінулага года мы сутыкнуліся з вельмі сур’ёзнымі выклікамі ў эканоміцы, на фінансавым рынку. Гэта сітуацыя была абумоўлена знешнімі прычынамі: вайна ва Украіне, падзенне цэн на нафту, санкцыі Захада супраць Расіі і яе меры ў адказ, дэвальвацыя нацыянальных валют у нашых суседзяў. У нас краіна адкрытая, у нас экспартна арыентаваная эканоміка, таму такія падзеі адбіліся і на нас”.
Азначаныя  фактары ўнеслі свае карэктывы і ў выкананне Асіповіччынай прагнозных  паказчыкаў 2014 года, таму асноўная задача на сёння, як адзначыў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, — дыверсіфікацыя экспарту, уменне вытрымліваць канкурэнцыю на рынках. Нам трэба зрабіць усё, каб пераламаць трэнд адмоўнага развіцця эканомікі, аднавіць яе рост.
Цалкам перакананы, што нашы людзі зробяць усё магчымае, каб сёлета спрацаваць лепш, чым летась, каб існуючыя праблемы засталіся што хутчэй ззаду, толькі ва ўспамінах. Тым больш, што апошні год пяцігодкі надзвычай напружаны і насычаны: 70-годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выбары Кіраўніка дзяржавы і г.д. Упэўнены, што кожны  чалавек добра разумее сваю адказнасць за будучыню. Як і тое, што існуючыя цяжкасці — з’ява часовая.
Яшчэ раз шчырыя словы падзякі ўсім сумленным работнікам за самаадданую працу. Моцнага вам здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.

 

Раённая газета "Асіповіцкі край"