На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

ЖНIВО-2015:падводзім вынікі

17 августа 2015
На мінулым тыдні Асіповіччына рапартавала аб заканчэнні жніва. Агульны здабытак склаў 23.654 тоны.
Па валавым зборы першынство належыць філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, дзе намалочана 4.050 тон, калгасам “Чырвоны ўдарнік” і “Новы
шлях”,  якія  атрымалі  3.279  і  2.691 тону збожжа адпаведна.
Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 28 цэнтнераў з гектара. Лідар па важкасці коласу — СВК “Калгас “Лапічы”, дзе кожны гектар нівы даў аддачу ў 40,6 цэнтнера. Добрая ўраджайнасць для сёлетняга спякотнага года ў калгасе “Авангард” — 32,3 ц/га і “Новым шляху” — 32,2.
Што тычыцца культур, то лепш за ўсё на асіповіцкіх палях урадзіла азімае трыцікале — 33,6 ц/га, кожны гектар яравой пшаніцы ў сярэднім адгукнуўся 31 цэнтнерам, аўса — 31,8.
Азімае жыта дало па 28,8 цэнтнера на круг, а вось азімая пшаніца, ячмень не вельмі парадавалі — 26,6 і 24 цэнтнера з гектара адпаведна.

"Асіповіцкі край"