На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Жніво-2017 у лічбах і меркаваннях хлебаробаў

9 августа 2017

у лічбах

Актыўна ішла ўборка ўраджаю на асіповіцкіх палях і ў выхадныя дні. Па стане на ўчарашнюю раніцу ў агульным камбайны зжалі 2669 гектараў збожжа — 31%. Намалот складае 8407 тон, сярэдняя ўраджайнасць — 31,5 цэнтнера з гектара.

Добрымі тэмпамі ідзе жніво ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — убрана ўжо 42% ніў, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 36%.

Самы важкі колас вырасцілі хлебаробы філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: сярэдняя ўраджайнасць адпавядае 45 цэнтнерам з гектара. І гэта лічба значна вышэйшая, чым у іншых гаспадарках раёна. Амаль нараўне ідуць ААТ “Лапічы” і “ЖорнаўкаАГРА” — 34 і 35 ц/га адпаведна, у 32 дае аддачу кожны гектар у ААТ “Каменічы”. Найменшыя ж здабыткі пакуль у працаўнікоў ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “Заходні-Агра”, дзе ўраджайнасць ніжэй за 20 ц/га.

 

і меркаваннях хлебаробаў

Валянцін Шкурын, галоўны аграном філіяла “Белшына-агра”

ААТ “Белшына”:

— Сёлета працаўнікам сельгаспрадпрыемства неабходна ўбраць 1760 гектараў. Камбайны пабывалі ўжо амаль на трэці плошчаў. І — даволі вынікова: намалочана 2,5 тысячы тон збожжа, агульная ўраджайнасць —  45 цэнтнераў з гектара. Вельмі хочацца, каб гэты важнейшы паказчык здабыткаў года перасягнуў планку ў 50! Такая задача пастаўлена перад агранамічнай службай і механізатарамі кіраў-ніком гаспадаркі, і, лічу, яе цалкам рэальна выканаць.

Для мяне, як для галоўнага агранома, кожная культура цікавая і значная. Аднак сэрца б’ецца часцей, калі бываю на палетках, засеяных азімай пшаніцай беларускай селекцыі “багатка”. Поле гэта знаходзіцца каля ўрочышча Заграддзе, недалёка ад Рафаліна і Семіровічаў. Кожны гектар “багаткі” ў сярэднім урадзіў па 56 цэнтнераў. Такой пшаніцай у нас засеяна 160 гектараў. Магчыма, на наступны год пад гэты гатунак адвядзём яшчэ большыя надзелы. Трыцікале “праметэй” дало 58 цэнтнераў, але яго плошча не вельмі вялікая — 44 гектары. Варта ўзяць пад увагу!

Безумоўна, і ўсялякіх клопатаў таксама хапае, аднак працуем з задавальненнем, бо бачым вынікі. I гэта галоўны стымул!