На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Па працы і гонар

20 февраля 2012

Згасла святло, і на экран праецыруецца відэаролік, дзе родны вакзал сустракае гасцей, гандлёвы цэнтр “Сіці-Мол” прапаноўвае пакупнікам розныя прысмакі, на “белшынаўскай” ферме ў прамым сэнсе шчаслівая карова цярэбіцца аб часала, а ў медкабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі райпаліклінікі на маніторы відаць абрысы маленькага чалавечка — хутка на свет з’явіцца новае жыццё... Усё гэта — наша, асіповіцкае!
 Так 11 лютага ў РЦК распачаўся злёт пераможцаў раённага спаборніцтва. У канцэртнай зале са-браліся тыя, хто, дзякуючы плённай працы, заслужыў права называцца лепшым. Да прысутных са шчырымі словамі падзякі звярнуўся старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Акрамя расповеду аб мінулагодніх дасягненнях, Пётр Яфімавіч агучыў і планы на бліжэйшы час. Галоўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе — павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне на гэтай падставе якасці і ўзроўню жыцця землякоў.
Каб павіншаваць нашых перадавікоў, у Асіповічы наведаліся кіраўнік справамі Магілёўскага абл-выканкама Рыгор Варонін, прадстаўнік аблкамітэта прафсаюза работнікаў АПК Іван Толсцік, госці з суседніх раёнаў. Словы падзякі пачулі землякі і ад Ганаровых грамадзян горада — Леаніда Крамінкіна, Аляксандра і Андрэя Багдановічаў.
На свяце Ганаровыя граматы аблвыканкама атрымалі аператар машыннага даення СВК “Калгас “Авангард” Зінаіда Сушко і грузчык прадпрыемства СП ААТ “Дах” Уладзімір Цыганок. Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзячныя лісты старшыні — каля 100 землякоў і звыш 30 працоўных калектываў — атрымалі і тыя, чыя праца ў мінулым годзе стала ўзорнай.
Канцэртнымі нумарамі радавалі прысутных вакальная група “Крышталь”, танцавальны калектыў “Крынічка” дзіцячай школы мастацтваў № 1 і многія другія.
Цёплая атмасфера ў зале спрыяла і добраму настрою ўдзельнікаў злёту, і дала ўсім належны зарад энергіі для здзяйснення новых працоўных здабыткаў. Сёлетнія задачы перад Асіповіччынай напружаныя, але ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што землякі справяцца з імі паспяхова і, тым самым, унясуць важкі ўклад у далейшае развіццё і працвітанне роднай краіны.

Магілёўскім абласным камітэтам прафсаюза работнікаў АПК на злёце ўзнагароджаны машыніст расфасовачна-ўпаковачных машын РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” Алена Невідненкава і аператар машыннага даення СВК “Калгас “Ясень” Святлана Кандратовіч, інжынер-мікрабіёлаг ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” Антаніна Пунько і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” Лідзія Раманенка, жывёлавод СВК “Калгас “Авангард” Юрый Рошчын і механізатар СВК “Калгас “Каўгарскі” Віктар Краснашчок.