На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

ПА ПРАЦЫ І ГОНАР

5 марта 2013

У мінулую пятніцу ў Асіповічах адбылося падвядзенне вынікаў штогадовага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.
Галоўнай падзеяй традыцыйнага ўшанавання калектываў і асобных працаўнікоў, якія дасягнулі ў сваёй справе дастойных вынікаў, стала  ўручэнне нашаму раёну пераходзячага сцяга Магілёўскага аблвыканкама.
Уручыў знак пашаны за найвышэйшыя дасягненні ў самых важных накірунках развіцця народнай гаспадаркі раёна, кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін. У сваім прывітальным слове ён адзначыў, што для Асіповіччыны гэтая перамога доўгачаканая і заслужаная, а закладзены летась падмурак эканамічнага росту стварае ўсе ўмовы, каб пратрымацца ў непераможных лідарах як мінімум тры гады запар. Калі так і адбудзецца, сцяг застанецца ў раёне назаўсёды.
Зразумела, гэтая пачэсная ўзнагарода —  ўсяго толькі сімвал. А вось дасягненне таго, што яна ўвасабляе  —  павышэнне дабрабыту роднага краю,  а, па вялікім рахунку, памер укладу асіпаўчан у сацыяльна-эканамічнае развіццё ўсёй краіны — справа зусім іншая. Дзеля дасягнення такой мэты нельга шкадаваць ні сіл, ні інтэлекту, ні  руплівасці.
…Землякі ўмеюць працаваць, яны здольны паспяхова спраўляцца з самымі складанымі задачамі, якія ставіць перад імі жыццё. Аб гэтым  казалі ў сваіх прамовах старшыня Асіповіцкага райвыканкама Пётр Шукаловіч, намеснік старшыні  пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалай Калтуноў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, першы намеснік начальніка Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Мікалай Чарнуха,  намеснік галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Віктар Какора, член прэзідыума Магілёўскага аблкамітэта прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Федняў,  дырэктар ААТ “Бабушкина крынка” Ігар Кананчук, прадстаўнікі суседніх раёнаў, з якімі Асіповіччына падтрымлівае цесныя дзелавыя і культурныя сувязі, іншыя госці свята.
Магчыма, на наступным злёце перадавікоў ушаноўваць будуць іншых людзей і другія калектывы — на тое і спаборніцтва, каб пераможцы не адпачывалі на лаўрах. Але ж тое, што зрабілі леташнія рупліўцы, пераўзыйсці будзе цяжка. Хаця наўрад ці хто з удзельнікаў нядаўняга фэсту сумняваецца, у сваіх сілах. Асіпаўчане ж насамрэч умеюць працаваць!