На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Па-сяброўску і весела? НА ЗДАРОЎЕ!

26 февраля 2013

Мінулы тыдзень сярод актывістаў ГА “БРСМ” прайшоў пад знакам моды на здароўе. Прадстаўнікі працоўнай моладзі прынялі ўдзел у традыцыйнай спартакіядзе “На здароўе”.
Марознае  надвор’е  спрыяла азартнаму і бадзёраму настрою. На стадыёне спартыўнага комплексу “Алімпіец”  сабраліся  каманды “Смерч” (вайсковая часць 12180), “Цяп-ляп” (вагоннае дэпо), “Ай-Малайца”(ААТ “АЗАА”) і УКП ЖКГ.
Напачатку ўдзельнікі прэзентавалі плакаты і насценгазеты на тэму здаровага ладу жыцця, а потым моладзь адправілася на старт лыжных гонак.
Юнакі і дзяўчаты павінны былі як мага хутчэй пераадолець круг па стадыёне і перадаць эстафету наступнаму члену каманды. I хоць траса далася лёгка далёка не ўсім, фінішавала моладзь паспяхова.
Не паспелі спартсмены аддыхацца, як ужо трэба рыхтавацца да забегу на катку. Конкурс атрымаўся самым эмацыянальным: не ўсе добра маглі трымацца на каньках, таму капітаны “суправаджалі” і падтрымлівалі іх маральна.
Спадабаўся ўсім і вясёлы этап “санныя гонкі”, падчас якога юнакі цягнулі дзяўчат на санках, спаборнічаючы ў спрыце і хуткасці. А завяршылася мерапрыемства забаўляльнай эстафетай “бег з перашкодамі”.
I вось — абвяшчэнне пераможцаў.
Даказаўшы сваю мужнасць і моц, першымі  сталі  армейцы,  другое  месца заваявалі чыгуначнікі, трэцяе — аўтаагрэгатчыкі. У асабістых першынствах вызначыліся  Віктар  Стэльмах,  Павел Кураленя, Максім Жулянкоў, Таццяна Паўчына, Таццяна Булгакава і Iна Матрыкевіч.  Удзельнікі  мерапрыемства атрымалі грашовыя прызы ад кіраўніцтва фізкультурна-спартыўнага комплексу, а таксама дыпломы ад райкама маладзёжнага саюза.