На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Па слядах “прамой лініі”. Чалавек звярнуўся і...

10 декабря 2012

Больш за паўтара дзясятка жыхароў Асіповіччыны скарысталі ў аўторак магчымасць патэлефанаваць на “прамую лінію” старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Ліліі Чыгір альбо звярнуцца непасрэдна, калі яна праводзіла прыём грамадзян у райвыканкаме. I пытанні, як і на ранейшых сустрэчах адказных пасадавых асоб з людзьмі, тычыліся самых розных бакоў жыцця землякоў: добраўпарадкаванне вуліц і прыдамавых тэрыторый, рамонт жылля, незадаволенасць работай міліцыі і медыкаў, праблемныя моманты ў фінансавай дзейнасці гаражных і будаўнічых кааператываў і г.д.
Кожны з заяўнікаў Ліліяй Мікалаеўнай быў уважліва выслуханы, па многіх уздымаемых пытаннях старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч і кіраўнікі мясцовых камунальных і іншых службаў далі абгрунтаванае тлумачэнне адразу, шэраг зваротаў узяты Камітэтам на асаблівы кантроль, і па выніках дадатковага вывучэння ўзнятых пытанняў землякі абавязкова атрымаюць у вызначаныя заканадаўствам тэрміны адказы.
Не першы ўжо раз праводжу прыём грамадзян у Асіповічах, і ўжо нават па такой “дробязі”, што практычна няма паўторных зваротаў, адчуваецца мэтанакіраваная работа мясцовай улады па зняцці праблем, — адзначыла пры падвядзенні вынікаў старшыня абласнога КДК. — Тое, што гараджане і вяскоўцы звяртаюцца з набалелым — гэта нармальная жыццёвая з’ява, і яна абсалютна нікога не павінна здзіўляць. Галоўнае, каб чалавек адчуваў, што яго голас пачуты, на яго зварот належным чынам рэагуюць і прымаюць адпаведныя меры. I ніякім чынам нельга дапускаць, каб здаралася так, як пры вядзенні капітальнага рамонту дома 29 па вуліцы Сацыялістычнай. Тэмпы і якасць работ, як сведчаць факты, там проста недаравальныя, і я даю афіцыйнае даручэнне райвыканкаму дасканала разабрацца і аператыўна скончыць усё з запланаванага на доме. Мы да гэтага пытання яшчэ вернемся і абавязкова праверым зробленае.