На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Падарункі ад дэпутата

5 января 2013

За некалькі дзён да наступлення навагодніх святаў на Асіповіччыну завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў. Напачатку зямляк сустрэўся з калектывам ЗТАА “Дахавы завод “Технониколь”, дзе доўгі час быў кіраўніком, а пасля ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” разам са сваім памочнікам Аляксандрам Шарабайкам накіраваўся ў Асіповіцкую спецшколу-інтэрнат, каб парадаваць маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак падарункамі. Мікалай Анісімавіч павіншаваў дзяцей з Новым годам, уручыў ім наборы цукерак, пацікавіўся справамі і існуючымі праблемамі інтэрната. У сваю чаргу і выхаванцы спецшколы падарылі гасцям сувеніры, якія зрабілі сваімі рукамі.
Фота Нэлі АСТРЭЙКI.