На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Падлеткам — дадатковую ўвагу!

24 февраля 2015

Першым на парадку дня пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 20 лютага, стаяла пытанне “Аб стане злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у Асіповіцкім раёне ў 2014 годзе і мерах па іх прафілактыцы”, Удзел у разглядзе гэтага пытання прынялі намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Мікалай Кукліс, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі краіны Андрэй Уцюрын, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга ў сваім дакладзе наконт праводзімай работы ў плане прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў у маладзёжным асяроддзі прыводзіў нямала самых розных лічбаў-параўнанняў. Напрыклад, за год камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама праведзена 25 пасяджэнняў, уключаючы 3 пашыраныя і адно — выязное. Разгледжана 12 пытанняў выканання заканадаўства аб папярэджанні падлеткавай злачыннасці, паступіла 427 матэрыялаў у адносінах непаўналетніх і іх бацькоў. Пастаянна аналізуецца абстаноўка і вызначаюцца ключавыя накірункі работы дзеля выпраўлення і папярэджання негатыўных праяў у маладзёжным асяроддзі, праводзяцца рэйды па месцах масавага адпачынку юнакоў і дзяўчат і г.д.
Але разам з тым летась адзначаны рост злачыннасці сярод падлеткаў: на тэрыторыі Асіповіччыны здзейснена 48 злачынстваў — на 220% больш (15), чым у 2013 годзе. З іх 38 склалі крадзяжы, 4 — угоны, у тым ліку 3 спробы (здзейснены выхаванцамі лячэбна-выхаваўчай уновы “Крывіцкае дзяржаўнае ПТВ № 3 закрытага тыпу”), па аднаму — рабаўніцтва,  згвалтаванне, незаконнае набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў, насілле ў адносінах да супрацоўніка ўнутраных спраў, крадзеж асабістых дакументаў і захаванне матэрыяльных каштоўнасцей, здабытых злачынным шляхам. У наяўнасці значны рост злачынстваў, здзейсненых падлеткамі ў групе (з 4 да 38) і стане  алкагольнага  ап’янення (з 5 да 14), а таксама раней судзімымі (з 4 да 12). Больш чым напалову — з 15 да 23 — павялічылася і колькасць непаўналетніх “герояў”. Прычым характэрна, што рост негатыву на тэрыторыі раёна адбыўся за лік серыйных злачынстваў.
Наконт найлепшых пошукаў шляхоў выпраўлення такой сітуацыі  і вялася дэталёвая размова на пасяджэнні па ўсіх накірунках работы ўсімі зацікаўленымі — міліцыяй, грамадскасцю і іншымі. З уздымам як шэрагу кіраўнікоў нашых устаноў адукацыі і другіх, так і слушнымі заўвагамі з боку ўзгаданых вышэй адказных пасадавых асоб.