На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2014 годзе, 

29 мая 2015
Днямі Магілёўскі аблвыканкам  падвёў вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2014 годзе, і прыемна, што ў ліку адзначаных ёсць і асіпаўчане.
Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) трэція месцы прысуджаны філіялу “Белшынаагра” ААТ “Белшына” і СВК “Калгас “Авангард” — адпаведна за вытворчасць і продаж дзяржаве малака і мяса.
У ліку пераможцаў сярод аператараў машыннага даення, якія дасягнулі найвышэйшых надояў малака ад каровы пры яго тлустасці не ніжэй базавай, названы Аляксей Аўгуставіч Біцюн (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”), а тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем кароў і цёлак, свінаматак, і забяспечыўшых найбольшае атрыманне  цялят  і  парасят  адпаведна  на  100 кароў і цёлак, ад 100 асноўных свінаматак, — Жанна Эдуардаўна Ляшчун (СВК “Калгас “Новы шлях”).
Усе ўзнагароджаныя працаўнікі заслужана атрымалі адпаведныя Дыпломы Магаблвыканкама і грашовыя прэміі.