На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Памяць застаецца

19 февраля 2013

15 лютага 1989 года апошні салдат Савецкай Арміі пакінуў тэрыторыю Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.
За 10 гадоў вайны звыш 14 тысяч воінаў загінулі на чужой зямлі, яшчэ 6 тысяч памерлі ад ран і хвароб, 311 прапалі без вестак. Праз “Афган” прайшлі больш за 30 тысяч беларусаў, не вярнуўся дадому 771 суайчыннік...

Сёння да гэтай вайны немагчыма адносіцца адназначна, аднак відавочна, што яна значна паўплывала на геапалітычны “ландшафт” нашага кантынента. Пасля яе свет стаў іншым і, напэўна, усё ж крыху лепшым, чым быў раней.
Даючы ацэнку тагачасных падзей, мала хто задаецца пытаннем: а як жа адносіліся да савецкіх войск і падтрымліваемага імі ўрада Бабрака Кармаля звычайныя афганцы, якія не прымалі ўдзел ва ўзброеным супраціўленні і не ўступалі ў атрады маджахедаў? Аб гэтым сёння мала хто памятае, але  праводзімая  афганскім лідарам — няхай і ў значнай ступені прасавецкая — палітыка знаходзіла падтрымку ў значнай, калі не большай, частцы насельніцтва краіны.
Простыя афганцы добра разумелі, што дапамога СССР дае ім шанц на лепшае жыццё, далучэнне да сучаснай цывілізацыі і права “людзьмі звацца”.
Але атрымалася так, як атрымалася. Вайна, якую СССР прайграў, у Афганістане ўсё яшчэ працягваецца, і расце ўжо другое пакаленне афганцаў, якія ўмеюць толькі страляць. І вось ужо прэзідэнт ЗША Барак Абама
ўрачыста абяцае вывесці амерыканскія войскі з гэтай шматпакутнай краіны ў 2014 годзе — якраз да дваццаць пятай гадавіны вываду савецкіх войск…
Але для беларускіх воінаў-інтэрнацыяналістаў праблемы вялікай палітыкі і сённяшнія справы далёкага Афганістана не ўяўляюць надзённага інтарэсу. Яны ў свой час сумленна выканалі абавязак перад дзяржавай і вярнуліся на Радзіму — да мірнага  стваральнага жыцця.
Але 15 лютага для іх застаецца асаблівай датай. Не таму, што ў гэты дзень у іх гонар праводзяцца ўрачыстыя сходы, сустрэчы, мітынгі, гучаць цёплыя — і заслужаныя! — словы падзякі за праяўленыя некалі мужнасць і гераізм. Проста ёсць такое пачуццё — баявое братэрства, і той, хто аднойчы яго адчуў, заўсёды застанецца ў душы сапраўдным чалавекам.
Воінам-інтэрнацыяналістам не трэба высокіх слоў. Трэба, каб не згасала людская памяць аб загінуўшых “за рэчкай” таварышах, каб больш ніколі беларускі салдат не ваяваў на чужой зямлі...