На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Пасяўная, санітарыя грамадскага харчавання, энергазберажэнне - гэтыя пытанні разгледжаны на чарговым пасяджэнні райвыканкама

21 марта 2017
Пасяўная, санітарыя грамадскага харчавання, энергазберажэнне. Менавіта гэтыя пытанні былі найбольш значнымі на парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое адбылося 17 сакавіка.
Мерапрыемства прайшло на чале са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам і ў прысутнасці гендырэктара Магілёўскага дзяржаб’яднання “Мясамалпрам” Андрэя Ермаліцкага.
Падрыхтоўка да вясенняй сяўбы
На 2017 год перад вытворцамі  сельгаспрадукцыі пастаўлена задача пасеяць збожжа і зернебабовыя на плошчы не менш за 10292 гектары, рапсу — 1390 га.
Для дасягнення запланаваных аб’ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі патрэбна забяспечыць у цэлым 102543 т кармавых адзінак. Гэта дазволіць атрымаць на кожную ўмоўную галаву 62 ц кармавых адзінак, у тым ліку 32,4 на стойлавы перыяд.
Павышэнне якасці назапашваемых травяных кармоў патрабуе больш шырокага выкарыстання палімерных матэрыялаў. З дапамогай новых тэхналогій неабходна нарыхтаваць не меней 6600 тон. 
Каб атрымаць названыя вышэй аб’ёмы кармоў, гэтай вясной спатрэбіцца правесці комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні структуры травастояў, павелічэнні ўдзельнай вагі бабовых і бабова-злакавых травасумесяў. Дзеля гэтага неабходна правесці падсеў шматгадовых траў на плошчы не меней 2579 га, залужэнне і перазалужэнне 3490 га лугоў.
Таксама патрабуецца правесці  вапнаванне 5500 га, унесці на палеткі раёна 256 тыс. т угнаенняў, 2982 кг мікраўгнаенняў, набыць і своечасова ўнесці 51705 кг сродкаў абароны раслін.
Санітарны стан аб’ектаў грамадскага харчавання
За мінулы і першыя два месяцы бягучага года райЦГЭ было праверана 100% кантралюемых аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу, рынак асіповіцкага райста. Парушэнні санітарнага заканадаўства выяўлены на ўсіх  аб’ектах.  Сярод  іх: адсутнасць таварных ярлыкоў (44%), нездавальняючы санітарны стан (37,1%),  адсутнасць  вытворчага кантролю за выкананнем санітарных правілаў  (25,2%),  парушэнне тэмпературных рэжымаў рэалізацыі прадукцыі (16,4%), продаж пратэрмінаваных тавараў (5%) і г.д.
Па фактах выяўленых парушэнняў складзена 206 пастаноў аб прыцягненні  да адміністрацыйнай адказнасці. Спагнана штрафаў на агульную суму 56840 рублёў.
Найбольш сур’ёзныя прэтэнзіі з боку санслужбы прад’яўляюцца Асіповіцкаму райста, ААТ “Гандаль”, ПГВУП “СВ-Тэкстыль”, ГСУП “ЯкОЛДКомпані”,  ТАА “ЛібрэцікГруп”,  ААТ “Асіповіцкі камбінат грамадскага харчавання”, ПГУП “Декабрьский”. Ад кіраўнікоў гэтых арганізацый патрабуецца ў найкарацейшыя тэрміны навесці належны парадак.
Эканомія энергарэсурсаў
У цэлым мэтавы паказчык па энергазберажэнні летась склаў мінус 4,4% пры заданні мінус 2,8%.
У раёне было рэалізавана  67  энергазберагаючых мерапрыемстваў, дасягнуты рост спажывання мясцовых відаў паліва (110,5% да ўзроўню 2015 года). Аднак на працягу года не цалкам і не своечасова аплачвалі спажытую электраэнергію
сельгаспрадпрыемствы і АДУКВП “Водаканал”. З выкананнем устаноўленага паказчыка па энергазберажэнні не справіліся ААТ “Рыбгас “Свіслач”, “Каменічы”, “Лапічы”.
Сёлетні прагнозны паказчык энергазберажэння — мінус 3,3%, павелічэнне долі МВП да 39% і эканоміі  2300  т  паліва  патрабуе ад суб’ектаў гаспадарання эфектыўнай работы  па  рэалізацыі  ўсіх запланаваных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне энергаэфектыўнасці Асіповіцкага раёна.

Газета "Асіповіцкі край"