На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Пацвердзілі майстэрства

29 марта 2013

Вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшы турыстычны паход “Пазнай Радзіму — выхавай сябе”, здзейснены ў 2012 годзе, аказаліся прыемнымі: нашы юныя вандроўнікі зноў папоўнілі турыстычную скарбонку дыпломамі пераможцаў.
Так, у сваіх намінацыях на вышэйшыя прыступкі ўзняліся выхаванцы Цэльскай сярэдняй школы і райцэнтра турызму і краязнаўства (кіраўнікі Таццяна Кірэева і Андрэй Козыраў адпаведна), Дыплом ІІІ ступені ў школьнікаў са Свіслачы (Андрэй Козыраў), такая ж узнагарода ў вучняў з Ялізаўскай СШ (Юлія Юшкевіч). Сярод навучэнскай моладзі лепшымі сталі турысты з Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа пад кіраўніцтвам Дзмітрыя  Зыля,  якія  прадставілі справаздачу аб пешаходным паходзе І катэгорыі складанасці.