На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Першае месца працы - калгас

10 февраля 2015

У СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” маладымі спецыялістамі — бухгалтарамі Анжалікай АСТАПОВIЧ і Вольгай РАСЬКО, юрыстам Уладзіславам ЗАХАРЧУКОМ  — задаволены: моладзь прыйшла перспектыўная, работай цікавіцца, з абавязкамі спраўляецца.
У  сваю  чаргу,  і  маладыя кадры надта на лёс не наракаюць: у гаспадарцы сустрэлі добра, жыллём забяспечылі, маральная падтрымка ёсць.
Асіпаўчанцы Анжаліцы пры размеркаванні пасля заканчэння каледжа, мабыць, пашанцавала больш, чым Вользе і Уладу, якія прыехалі да нас  з  Палесся  —  са  Столінскага і Лунінецкага раёнаў. Да аб’яднання калгаса з суседнім дзяўчына некалькі месяцаў нават паспела пабыць на пасадзе намесніка галоўнага бухгалтара,  зараз  жа  не  толькі бухгалтар па зарплаце, але і  ўзначальвае  калгасную прафсаюзную “пярвічку”.
— Пакуль не магу сказаць, што абавязкова застануся ў Вялікім Бару пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі, — мяркуе Анжаліка, — але ўпэўнена, што ў любым выпадку работа ў СВК пойдзе толькі на карысць. Па-першае, праца  ў канторы і ўзаемадзеянне з калегамі дазваляюць  паглыбіць веды не толькі  па бухгалтарскай справе, але і зразумець сутнасць работы іншых спецыялістаў, функцыянавання сельгаспрадпрыемства як адзінага механізма. Па-другое, спасцігаю навуку сельскага жыцця. Напрыклад, раней ніколі не даводзілася паліць кацёл. Цяпер жа займаем з Вольгай дом з паравым ацяпленнем і самі спраўляемся з гэтай задачай.
Адно толькі крыху засмучае: як ні круці, а па вечарах у вёсцы моладзі сумнавата...
Дарэчы, усе трое зараз завочна атрымліваюць вышэйшую адукацыю. Дзяўчаты ездзяць на сесіі ў сталіцу — яны студэнткі БДЭУ, а  Уладзіслаў  вучыцца  на юрыдычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Яно і правільна: веды лішнімі не бываюць, а вось паслужыць на перспектыву могуць.