На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

"Планы павінны рабіць жыццё землякоў камфортным!"

6 сентября 2012

Iснуе не так і шмат дакументаў, якія могуць перад намі наглядна прадставіць будучыню месца, дзе мы жывём. У гэтым плане, бадай, выключэнне складае дакументацыя аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Разам з яго начальнікам Iванам Малаковічам сёння і заглянем у некаторыя папкі, змест якіх тычыцца вясковых аграгарадкоў і пасёлкаў раёна.
— Апошнія гады на вёсцы вялося шырокае будаўніцтва, актыўна развівалася інфраструктура. Сёння адраджэнне і развіцце сяла завершана. Што далей можна чакаць жыхарам аграгарадкоў?
— Нельга сказаць, што ў вёсках усё ўжо зроблена і яны не патрабуюць далейшых клопатаў. Сродкі будуць укладацца ў развіццё інжынерных камунікацый: вода- і газаправодаў, электразабеспячэння. Што тычыцца водных сетак, то ў асноўным плануецца рэканструкцыя і пашырэнне існуючых. Зараз газіфікаваны аграгарадкі Ясень, Вяззе, Лапічы, Свіслач, Жорнаўка, Ліпень, Вязаўніца, вёскі Малая Грава, Пагарэлае, пасёлак Ялізава. Наступныя на чарзе за цэнтралізаваным блакітным палівам — аграгарадкі Карытнае і Краснае, пасёлак Татарка. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшыя пяць гадоў запланаванае будзе выканана. Дзе газаправод ужо пракладзены і ёсць магчымасць рабіць адгалі-наванні да маленькіх вёсак, абавязкова гэтым скарыстаемся: няхай паўсюдна жыццё нашых землякоў будзе камфортным!
— I ў якую суму зараз абыходзіцца падключыць уласную “кропку” да агульнай газавай трубы?
— Дзесьці каля 15 мільёнаў рублёў. Прычым для гарадскога і сельскага насельніцтва аплата розная: калі гараджане за такую зручнасць павінны заплаціць 70% ад сумы, то вяскоўцы — 30.
— Аб чым можна даведацца з генеральнага плана рабочага пасёлка Ялізава?
— Гэты дакумент распрацаваны, прайшоў экспертызу і зацверджаны для рэалізацыі ў мінулым годзе. Тэрмін яго дзеяння — 2011-2030 гады. Чырвонай рысай у ім праходзіць “не нашкодзіць”, што ў значнай ступені звязана з дзейнасцю мясцовага шклозавода, санітарна-ахоўная зона якога — увесь пасёлак. Перад прадпрыемствам, якое пастаянна мадэрнізуецца і развіваецца, у першую чаргу стаяць задачы праводзіць кампенсацыйныя мерапрыемствы па стварэнні бяспечных умоў для лю-дзей і навакольнага асяроддзя. Пасёлак будзе развівацца жыллёвым будаўніцтвам у паўднёвым кірунку (у бок Краснага). З цягам часу на месцы цяперашняга ляснога масіву паміж так званым “прыгарадам” і чыгункай на Магілёў узнікнуць жылыя застройкі. Што тычыцца аб’ектаў для правядзення вольнага часу — спартыўных пляцовак, зон адпачынку, — то яны будуць стварацца паўсямесна. Каб разгрузіць пасёлак у плане транспартнага руху, плануецца зрабіць транзіт-ную дарогу рэспублікан-скага значэння не па вуліцы Рамашкі, дзе яна зараз праходзіць, а вынесці яе за населены пункт. Генпланам прадугледжаны і рэзервовыя тэрыторыі для падтрымання градаўтваральных функцый пасёлка, дзе могуць будавацца малыя прадпрыемствы з санітарнымі ахоўнымі зонамі не больш за 50 метраў.
— А чаго можна чакаць жыхарам Татаркі?
— З-за асаблівасцей яе размяшчэння — маецца на ўвазе блізкасць тарфянікаў — размова можа ісці не аб тэрытарыяльным пашырэнні пасёлка, а аб большай унутранай упарадкаванасці: рэканструкцыі цэнтральнай часткі, давя-дзенні да ладу таго, што ўжо існуе. З цягам часу новыя сялібы можна будзе ўбачыць у паўднёва-ўсходняй частцы. Чакаюцца змяненні і ў транспартнай структуры: ёсць патрэба вынесці транзітны шлях транспарціроўкі торфу з пасёлка, бо пыл улетку і гразь увосень ад праязджаючых машын з торфам ніякім чынам не садзейнічаюць добраўпарадкаванню і настрою жыхароў. Асноўнае, на што варта звярнуць увагу ў Татарцы — мадэрнізацыя і развіццё торфапрадпры-емства.

Зараз у “БелНДIПградабудаўніцтва” распрацоўваецца схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі (СКТА) Асіповіцкага раёна, праект якой вызначае стратэгічныя напрамкі ўстойлівага тэрытарыяльнага развіцця, рацыянальнага выкарыстання і ўладкавання тэрыторыі з улікам рэсурсных магчымасцей, намячаемых параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, існуючых і магчымых у будучым экалагічных абмежаванняў. Праектныя прапановы распрацаваны на перыяд да 2030 года. У іх адлюстраваны перспектывы сістэмы гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў, рэгіянальнага транспарту, інжынерна-тэхнічных сетак і збудаванняў, аб’ектаў сацыяльнай сферы, адпачынку і турызму. Немалая ўвага ў дакуменце надаецца ахове навакольнага асяроддзя, помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны і г.д. Завяршыцца распрацоўка СКТА ў 2013 годзе.