На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

ПОДЗВIГ на стагоддзі

13 мая 2013

68 гадоў мінула з далёкага майскага дня, калі прыйшла доўгачаканая вестка аб Вялікай Перамозе.
У гэтыя дні мы аддаём даніну памяці ўсім, хто загінуў на франтах Вялікай Айчыннай і падчас партызанскай барацьбы, хто памёр ад ран у шпіталях. Смуткуем аб людзях, якія былі закатаваны ў фашысцкіх засценках, і аб тых ветэранах, якія пайшлі ад нас у пасляваенныя гады. Iх імёны назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах.
I, як звычайна, у гэтыя святочныя дні мы ідзём да брацкіх магіл, помнікаў і абеліскаў, каб ускласці кветкі ў знак падзякі за іх подзвіг перад Радзімай.
Разам са святкаваннем Дня Перамогі адзначаем і Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга, чырвоны колер якога сімвалізуе моц, любоў, храбрасць і доблесць — якасці, якія дапамаглі выстаяць у той страшнай вайне, падняць з руін разбураную народную гаспадарку.
 На жаль, удзельнікаў вайны становіцца ўсё менш. Але пакуль б’ецца сэрца хаця б аднаго з іх, наш свяшчэнны абавязак — атуліць іх клопатам і увагай не толькі на святы, але і штодня...
 8 мая. 11.00. У скверы па вуліцы Абросімава на месцы пахавання партызан Б.Дзмітрыева, С.Сумчанкі, Г.Жука, К.Рубінава, Р.Кунько сабраліся ў чарговы раз
ветэраны вайны і працы, моладзь і  школьнікі. Сярод іх і тыя, хто ў  гэты  дзень  папоўніў рады БРСМ. Хвіліна маўчання.Кветкі і вянкі каля падножжа помніка...
12.00. На мітынг каля абеліска на брацкай магіле ахвярам фашызму бліз вёскі Цяплухі, як заўсёды, сабраліся  ветэраны  вайны  і працы, кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, ваеннаслужачыя і школьнікі.
Са  словамі  падзякі героям-вызваліцелям да старшыні райвыканкама і райсавета дэпутатаў Пётр Шукаловіч і Аляксандр Пузік, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны па эканамічнай палітыцы Мікалай Калтуноў, удзельнік Вялікай Айчыннай Міхаіл Падвойскі, сакратар райкамітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Ганна Калодка, благачынны Асіповіцкай  акругі  протаіерэй Васілій Белавус. Яны жадаюць усім мірнага неба над галавой, моцнага здароўя ў імя росквіту роднай Беларусі.Памяць пра ахвяр фашызму ўшаноўваецца хвілінай маўчання. У іх гонар гучыць зброевы салют. Пад гукі жалобнай  музыкі  да  абеліска ўскладваюцца вянкі і жывыя кветкі...
9 мая. Дзень Перамогі — гэта боль і слёзы радасці, гэта памяць сэрца, якую беражна захоўвае кожная беларуская сям’я, гэта тое, што аб’ядноўвае нас і робіць пераможнымі перад цяжкасцямі...
Распачаліся святочныя ўрачыстасці на цэнтральнай плошчы горада, дзе сабраліся спартсмены, якія прынялі ўдзел у лёгкаатлетычнай эстафеце, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза Барыса Дзмітрыева.
Паралельна гарадскі парк паступова напаўняецца людзьмі. Утульную атмасферу стварае музыка з рэпрадуктараў. Iдуць апошнія прыгатаванні да святочнага канцэрта.
Алея Герояў вядома кожнаму асіпаўчаніну. Тут у граніце застылі постаці  людзей,  якія  штодня набліжалі доўгачака ную перамогу, якія сваім гераізмам праславілі асіповіцкую зямлю. Пакланіцца ім прыйшлі сотні гараджан. У руках многіх з іх кветкі, якія кладуцца да пастаментаў.
А вось і жывыя героі-вызваліцелі. Яны — у цэнтры ўвагі. Узрост нагадвае  пра  сябе,  ім  ужо далёка  за  80,  але  баявы дух не губляюць. Няхай жа як мага больш застаюцца ўсе яны ў страі!
Сёння  ў  іх  гонар  гучаць словы падзякі за мірнае  неба  над  галавой ад  прадстаўнікоў  мясцовай  улады,  моладзі, школьнікаў. I зноў веснавыя букеты, якія юныя
асіпаўчане дораць ветэранам. I зноў хвіліна маўчання, артылерыйскія залпы і ўрачысты марш, вянкі да падножжа абеліска і абавязковае фота на памяць. Дай Бог кожнаму з вас, дарагія ветэраны, дажыць да наступнага Дня Перамогі!
Распачынаецца святочны канцэрт. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі розных пакаленняў.
У кожным нумары —душа выканаўцы. Гледачы плацяць кожнаму апладысментамі.
Гулянні раскінуліся па ўсім парку. Салдацкая каша. Стылізаваны бой, які нагадаў подзвіг Аляксандра Матросава. Сувенір на памяць. Марожанае.  Салодкая “вата”. Паветраныя шары. I многае іншае, чаго  душа  пажадае.  І дарослым, і малым... А вечарам — танцавальна-забаўляльная  праграма.
...Свята  скончылася,  каб  праз  год прыйсці зноў.
Ніна ВIКТОРЧЫК.