На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Пра грошы і не толькі

26 декабря 2013

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло ў сераду пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, было разгледжана больш за 40 пытанняў, якія тычацца жыццядзейнасці рэгіёна. У прыватнасці — інфармацыя начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Ларысы Белай аб ходзе паступлення непадатковых даходаў у раённы бюджэт за студзень-лістапад.

За гэты час паступіла 369.547,4 млн. рублёў, у тым ліку ўласныя даходы склалі 216.101,9 мільёна. Па стане на 1 снежня выкананне першапачаткова зацверджанага плана па паступленні непадатковых даходаў склала 174,8%, удакладненага — 142,2%. За лік непадатковых даходаў сфарміравана 9,5% уласных даходаў раённага бюджэту. За студзень-лістапад у параўнанні з такім жа леташнім перыядам непадатковых даходаў паступіла на 5.671,6 млн. руб. больш — рост 138,3%.

Разам з тым расце запазычанасць па вяртанні расходаў абавязанымі асобамі, дзеці якіх знаходзяцца (знаходзіліся) на поўным дзяржзабеспячэнні: у параўнанні з запазычанасцю на 1 студзеня — на 589,5 млн. руб.

Заслухаўшы тлумачэнні шэрагу кіруючых асоб, члены райвыканкама прынялі рашэнне наконт забеспячэння мерапрыемстваў па выкананні райбюджэту па непадатковых даходах, прыцягненні дадатковых даходаў у раённы бюджэт. Прыняты адпаведныя рашэнні і па другіх пытаннях пардку дня.