На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Прафілактыка дапамагае

26 февраля 2016
На парадак дня пасяджэння райвыканкама, якое пад началам старшыні Пятра Шукаловіча прайшло 24 лютага на базе Вяззеўскага сельсавета, было вынесена адно пытанне: “Аб рабоце грамадскіх фарміраванняў і суб’ектаў прафілактыкі па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці на тэрыторыі Асіповіцкага раёна”.
Актыўны ўдзел у ім прыняў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Павел Смірноў, асноўны даклад зрабіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, а пэўныя накірункі дзейнасці больш падрабязна асвятлілі начальнікі РАУС і райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рыжанкоў і Iгар Логвін і старшыня Вяззеўскага сельвыканкама Iван Вярыга. 
Было адзначана, што ў раёне памяншаецца колькасць пажараў і гібелі людзей на іх. Найбольшая іх колькасць зафіксавана ў Пратасевіцкім сельсавеце — 10, Ліпенскім і Вяззеўскім — па 8, Лапіцкім — 2. Сёлета ў раёне іх адбылося 7 (летась — 8), ахвяр няма.
Летась аглядавымі камісіямі правераны 20.955 домаўладанняў, накіравана 501 інфармацыя для прыняцця мер рэагавання.
У параўнанні з 2014 годам у наяўнасці на 4,4% (679-649)  зніжэнне  колькасці рэгіструемых злачынстваў  па  лініях  усіх службаў. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва паменшыўся з 137,2 да 132,6. Прафілактычныя мерапрыемствы дапамаглі зменшыць негатыў  у  грамадскіх  месцах, у сферы сямейна-бытавых  адносін
Значна больш — 461-687  —  складзена  адміністрацыйных пратаколаў. Разам з тым колькасць злачынстваў на тэрыторыях шасці сельсаветаў вырасла.
У нас дзейнічаюць 37 добраахвотных дружын, у складзе якіх 316 чалавек. Летась з удзелам дружыннікаў складзена 603 пратаколы, колькасць выхадаў на дзяжурства — 8.031 чал/дзень.  
З мэтай аховы грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў рашэннямі  раённага  і сельскіх выканкамаў арганізавана работа 13 саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. За год праведзена 160 іх пасяджэнняў, на якіх разгледжаны 1.157 асоб, патрабуючых да сябе павышанай увагі. Па хадайніцтву саветаў 142 чалавекі працаўладкавана і 43 закадзіравана. 
Абавязкова трэба падцягваць прафілактычную работу па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў у Карытненскім і Татаркаўскім саветах ГПАП.
 

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"