На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Працягваецца  збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пост Прэзідэнта

27 июля 2015
Як вядома, 23 ліпеня выбарчая кампанія дала старт новаму этапу, які працягнецца да 21 жніўня: распачаўся збор подпісаў  у падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты краіны. Адчуваецца грамадская актыўнасць і на Асіповіччыне.
Збор подпісаў можа праводзіцца  падчас пікетаў. Такой эфектыўнай формай работы з чацвярга  ўжо карыстаюцца члены ініцыятыўнай группы. Пікеты функцыянуюць кожны дзень. 
 Мала хто проста праходзіць міма. Многія спыняюцца, задаюць пытанні. Былі і такія, хто шкадаваў, што няма з сабою пашпарта,  а яго наяўнасць нават у добра знаёмага чалавека — абавязковая  ўмова для таго, каб ён мог пакінуць аўтограф у падпісным лісце.