На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Прэзэнтацыя новай прадукцыі

30 января 2012

Форм узаемадзеяння са сваім пакупніком РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” мае нямала, і адна з іх — прэзентацыі новай прадукцыі. Падобнае мерапрыемства і было праведзена днямі маладымі супрацоўнікамі прадпрыемства — інжынерам-тэхнолагам Iнай Валовік і маркетолагам Наталляй Сашчэка на базе магазіна № 25 ААТ “Гандаль”. Пакупнікі мелі магчымасць паспрабаваць хлеб “Пажытны”, “Пажытны з семачкамі” і “Завадскі”.
Чым прывабныя гэтыя гатункі? Найперш, як і астатняя прадукцыя мясцовага хлебазавода, сваім натуральным складам. Напрыклад, “Пажытны з семачкамі”, які, зыходзячы з меркаванняў “народных дэгустатараў”, валодае найбольш запа-мінальным смакам, утрымлівае муку трох гатункаў, солад аржаны сухі, канцэнтрат кваснага сусла, мёд цукровы, бульбяное пюрэ і ядро насення сланечніка. Хлеб гэты заварны, ва ўпакаваным выглядзе тэрмін яго рэалізацыі — 96 гадзін. Дзякуючы соладу і суслу боханы маюць своеасаблівы прывабны водар выспелай нівы, лугавых кветак, утульнасці і дабрабыту...
Пакуль такога хлеба выпускаецца 400 кілаграмаў у суткі, але пры наяўнасці попыту яго вы-творчасць будзе павялічана.
На змену ранейшаму “Каласоўскаму” прыйшоў да пакупніка хлеб “Завадскі”. Ён задаволіць густ тых, каму даспадобы каляндра.