На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Прыём грамадзян правёў Аляксандр Багдановіч

26 марта 2018

Чарговы прыём жыхароў Асіповіччыны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч правёў у прысутнасці старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева. Такое ўзаемадзеянне прадстаўнікоў рознаўзроўневых органаў прадстаўнічай улады ў зносінах з землякамі  безумоўна можа быць плённым — асабліва ў вырашэнні важных праблем рэгіёна. 










З сямі зваротаў, якія прагучалі падчас прыёму, два мелі адносіны да грамадскіх ініцыятыў мясцовай супольнасці. Гэта — стварэнне ў горадзе скаладрому, прыдатнага для сур’ёзных заняткаў альпінізмам, і праграма адраджэння сваёй малой радзімы, якую распрацавалі і рэалізуюць жыхары вёскі Вялікая Грава.

Астатнія ж тычыліся рознабаковых аспектаў удасканалення заканадаўства ў галіне праваахоўнай дзейнасці, сацыяльнай абароны насельніцтва і работы камунальнай гаспадаркі.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.