На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Раённы семінар па падрыхтоўцы да чарговага сезона корманарыхтоўкі

26 мая 2015
Раённы семінар па падрыхтоўцы да чарговага сезона корманарыхтоўкі прайшоў на базе СВК “Калгас “Лапічы” на мінулым тыдні з удзелам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча.
Распачалося мерапрыемства на ферме Папоўка. I гаспадарка, і  гэты  сельгасаб’ект былі абраны невыпадкова. Малочныя справы ў “Лапічах” зараз ідуць добра — вытворчасць малака за студзень-красавік склала 106,8%, а да канца года тут збіраюцца  давесці гэты паказчык да 110%.
Апошнім часам значна павялічыўся статак буйной рагатай жывёлы, які  зараз налічвае  1.260 галоў. Літаральна за летнія месяцы колькасць буйной рагатай жывёлы павінна павялічыцца яшчэ на 100 галоў, і на столькі ж — за восень. 
Цяпер на Папоўцы ўтрымліваецца 740 галоў. Старшыня  калгаса Мікалай Аляшкевіч падзяліўся, якім чынам атрымалася дасягнуць прыбаўкі па малаку. Па-першае, наладжана  своечасовае  асемяненне кароў. Па-другое, скарацілі сэрвіс-перыяд са 130 да 85 дзён. Па-трэцяе, заўсёды хапае кармоў.
Важнае значэнне ў рацыёне мае патака, асабліва ў пашавы перыяд: яна садзейнічае лепшаму засваенню бялку з зялёнага корму. Арганізавана кругласутачная пасьба — каровы на пашы ўжо больш за два тыдні.  Сярэдні  надой  па гаспадарцы зараз складае 16,7 кілаграма ад каровы штодня.
Непасрэдна на пашы абмеркавалі не толькі арганізацыю пасьбы і патрабаванні да яе, але і догляд. Каб травы былі заўсёды маладымі — а гэта значыць, з аптымальным утрыманнем карысных рэчываў — трэба своечасова падкошваць участкі. Прычым, чым часцей, тым лепш.
На мехдвары гаспадаркі дэталёва разгледзелі тэхнічныя настройкі кормаўборачнага  парка. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што  зараз,  пакуль  травы яшчэ паспяваюць, найпершая задача — паставіць усю неабходную тэхніку на лінейку гатоўнасці. Ёсць у гэтым плане недахопы ў калгасе імя Чарняхоўскага,  “Бярэзіне”  і  “Новым шляху”. Асаблівую цікавасць аграрыяў выклікаў новы прэс-падборшчык Crone Combi Pack, які ўжо чакае свайго першага выхаду на касавіцу. 
Важна захоўваць тэхналогію закладкі кармоў, адводзячы не больш трох дзён на траншэю і выкарыстоўваючы ў неабходным аб’ёме кансерванты. 
Спыніліся на нарыхтоўцы кармоў па новых тэхналогіях. Тут таксама ёсць нямала нюансаў. Напрыклад, палімерная плёнка павінна быць светлага колеру, гатовыя рулоны, праверыўшы кожны  на  герметычнасць, трэба адразу перавозіць на спецыяльную пляцоўку і, склаўшы ў 2-3 ярусы, захоўваць там, а не на сенажаці. 
Аб арганізацыі гарачага харчавання расказала старшыня райкама прафсаюза Святлана Сідарэнка. Было прадэманстравана і аптымальнае абсталяванне палявых сталовых. 
Даведзена інфармацыйнае пісьмо абкама прафсаюза аб папярэджванні няшчасных выпадкаў пры ўборцы, транспарціроўцы, закладцы сіласнай і сянажнай масы, нарыхтоўцы траў на сена.