На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Раённы суботнік прайшоў 4 красавіка

7 апреля 2015

Суботнік, ініцыяваны райаб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, якія уваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, атрымаў падтрымку ў шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Многія ўдзельнікі мерапрыемства з-за неспрыяльнага надвор’я працавалі ў гэты дзень на сваіх рабочых месцах. Аднак не лепшыя для людзей вясновыя пагодныя “капрызы” станоўчыя для пасадкі маладых дрэўцаў — дождж якраз забяспечвае іх прыжывальнасць.
Чым і скарысталіся працаўнікі ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”, дапоўніўшы дэндрапарк, які размяшчаецца непадалёк ад дахавага завода, саджанцамі рабіны, ліпы, клёна, ясеня.
Аб’ектамі добраўпарадкавання 4 красавіка сталі таксама дрычынская і дараганаўская зоны адпачынку. Толькі з лесагаспадарчай установы ў суботніку прыняло ўдзел каля 120 чалавек. Як адзначыў прафсаюзны лідар лясгасаўцаў Аркадзь Новікаў, добраахвотна дапамагалі ў пасадцы дрэў і каля дзясятка гараджан, вырашыўшых такім чынам унесці сваю лепту ў агульную справу.

Раённая газета "Асіповіцкі край"