На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Раённы Цэнтр культуры

16 октября 2012

У пятніцу, 12 кастрычніка, у РЦК адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды двух свят: Дня работнікаў культуры і Дня маці.

Сюрпрызы ў сяброўскім крузе
Першымі адзначылі сваё прафесійнае свята работнікі культуры. Павіншаваць іх вялікі творчы калектыў падняўся на сцэну намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Прыемны сюрпрыз падрыхтавала для сваіх супрацоўнікаў загадчык аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук. Акрамя грамат і прэмій, яна ўручыла своеасаблівыя “даверанасці” на атрыманне гукавога абсталявання клубным установам, якія ніколі дагэтуль не мелі падобнай апаратуры. Падарункі адправяцца ў Осава, Вялікі Бор і Вяззе. Прыемныя хвіліны свята былі працягнуты цудоўнымі музычнымі нумарамі. На сцэну адзін за адным выходзілі сябры і знаёмыя, якія спявалі, танцавалі, чыталі вершы, жартавалі. Вылучыліся і маладыя спецыялісты, якія падрыхтавалі сваю крэатыўную шоу-праграму. Аднак сапраўднай “іскрынкай” вечара стала выступленне гасцей з горада Беразіно — народнага вакальнага  ансамбля “Рэтра”. Яго выступленне было настолькі дынамічным і яр-кім, што ўдзячныя асіповіцкія гледачы апладзіравалі калегам стоячы.

У гонар мам і бабуль
Усё самае светлае і цёплае ў кожнага з нас звязана з вобразам маці, бабулі. Вытокі Дня маці , які беларусы адзначылі 14 кас-трычніка — у глыбокіх паважлівых адносінах да жанчыны-маці. Напярэдадні гэтага свята па ўсёй краіне прайшлі святочныя мера-прыемствы. Не сталі выклю-чэннем і Асіповічы. Для нашых жанчын была падрыхтавана святочная праграма, складзеная з цудоўных канцэртных нумароў. Сваё мастацтва для “самых добрых і ласкавых” гледачоў на свеце дарылі ўдзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці горада. У іх выкананні гучалі сучасныя і беларускія народныя песні. Танцавальныя калектывы “Капрыз” і “Асарці”  ў чарговы раз парадавалі сваёй віртуознасцю і гарэзлівасцю. Усіх сустракалі  дружнымі апладысментамі.
Канцэрт нікога не па-кінуў абыякавым. Галасы артыстаў пранікалі ў самую глыбіню мацярынскіх сэрцаў, будзячы ўсе лепшыя пачуцці. І на некаторы час штодзённыя мацярынскія трывогі і праблемы адступілі на задні план, а на тварах расквітнелі  ўсмеш-кі. Дадому яны вярталіся ў добрым настроі. Няхай жа ён будзе іх пастаянным спадарожнікам!