На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Размова "без гальштукаў"

17 февраля 2015

13 лютага  Асіповічы  разам з памочнікам Прэзідэнта краіны — галоўным інспектарам па вобласці Генадзем Лаўранковым наведала кіраўніцтва аблвыканкама з парламентарыямі і сенатарамі.
Напачатку старшыня абласнога Савета дэпутатаў  Анатоль Iсачанка адзначыў, што праблем у нашым сённяшнім паўсядзённым жыцці хапае, тычацца яны практычна ўсіх галін народнай гаспадаркі, а таму і шукаць лепшыя варыянты станоўчага вырашэння пытанняў трэба разам. Дэпутаты ў сваіх акругах часцяком сустракаюцца з выбаршчыкамі і, як і кожная мясцовая “вертыкаль”, добра ведаюць “хворыя кропкі”. Зараз ужо далёка не паўсюдна, напрыклад, чалавеку можна без напругі знайсці працоўнае месца па душы — дык ці не варта думаць разам над падобнай  “дробяззю”? Альбо збыт вырабленай прадукцыі на знешнім рынку:  хіба  ўсё  зроблена на месцах, каб яна станавілася таннейшай, не губляючы пры гэтым, канечне, сваёй высокай якасці?
Вось у такім адкрыта-дыялогавым рэчышчы і працягвалася надалей размова,  якая  з  зала  пасяджэнняў райвыканкама хутка працягнулася непасрэдна на вытворчасці.
Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, калі  характарызаваў жыццё Асіповіччыны, спыніўся не толькі на зробленым, а і планах на заўтра. Расказаў і пра мадэрнізацыю, і ўдасканальванне вытворчай інфраструктуры нашых прадпрыемстваў, і будаўнічыя справы, і многае іншае.  Удзельнікі сустрэчы-нарады пабывалі на двух прадпрыемствах — у вытворчым  цэху “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” і ЗАТ “Алцімед”. Падрабязную экскурсію па першаму зрабілі дырэктар кіруючай кампаніі  аднайменнага холдынга Iгар Кананчук з начальнікам мясцовага структурнага падраздзялення Таццянай Жоравай, а з  работай закрытага акцыянернага таварыства пазнаёміў яго кіраўнік Анатоль Доста.
Прысутныя убачылі, колькі разнастайнай прадукцыі выпускаюць “малочнікі” Магілёўшчыны, якая ў Асіповічах сучасная вытворчасць, як пільна стаяць на варце якасці нашы сыраробы і другія працаўнікі. Медыцынскія вырабы ЗАТ “Алцімед” даўно вядомы за межамі роднай краіны і з цягам часу толькі растуць у  аўтарытэце.  I  прыклад разумнай эканамічнай, гандлёвай, навуковай і г.д. палітыкі тут — прыклад многім вытворцам.
Факт, што Магілёўшчына мае вялікі як прамысловы, так і аграрны патэнцыял, адзначыў старшыня  аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. I задача ўсіх, каб выкарыстоўваць яго па  максімуму, задзейнічаць усе кропкі росту. Сёлета канчаецца пяцігодка,  не  паспееш  і азірнуцца, як трэба будзе трымаць  адказ  перад людзьмі  за  зробленае.  А значыць  і  адказнасць  за вынікі штодня ўзрастае. Бачаць дэпутаты нейкія нестыкоўкі ў заканадаўчай базе, “прабуксоўванне” пэўных рашэнняў — трэба  актыўней  уносіць  папраўкі-прапановы: на тое ж і галасавалі за вас выбаршчыкі.
Падзякаваўшы парламентарыям і сенатарам за тое,  што  падтрымалі ініцыятыву кіраўніцтва Магілёўшчыны наконт прыняцця Праграмы развіцця паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў,  ён  падкрэсліў, што абмен думкамі па шэрагу  пазіцый  быў  па-сапраўднаму карысным для ўсіх. А таму і надалей падобныя сустрэчы ў розных месцах вобласці будуць абавязкова праводзіцца. I не дзеля нейкай нікому непатрэбнай “птушачкі”, а іменна для пошуку найлепшых варыянтаў крочання наперад.
Як ацэньваюць сустрэчу непасрэдна народныя абраннікі? Агульную думку выказаў Мікалай Калтуноў:
— Цалкам падтрымліваю словы губернатара наконт працягу “яднання” заканадаўчай і выканаўчай улады і ў далейшым — такія сустрэчы даюць толькі плюс абодвум бакам. Праблемных момантаў хапае — вось і давайце раіцца, спрачацца, прапаноўваць тыя-іншыя варыянты, словам, вырашаць іх разам — адну ж, па вялікаму ліку, справу робім, агульную. А яшчэ, скажу шчыра, прыемна, што менавіта ў маёй акрузе і першыя абласныя “Дажынкі” прайшлі, і старт будучым сустрэчам у сённяшні фармаце “без гальштука” далі Асіповічы. Мы падчас да многага ўжо на месцах прызвычаіліся, вока, як гаворыцца, замыльваецца, а таму свежы позірк лішнім ніколі не бывае. Цвярозыя парады-заўвагі-прапановы толькі дапамагаюць у будучай рабоце. Так, не ўсё з запланаванага ўдаецца зрабіць да канца. Прычыны розныя, аб’ектыўных нямала. Але ж недарма людзі талакою здаўна вялікія справы рабілі,  правільна?