На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

“РАЗМОВА БЕЗ ГАЛЬШТУКАЎ” —

21 ноября 2017
так можна ахарактарызаваць сустрэчу інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама на чале са старшынёй Паўлам Налівайкам з калектывам ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Адбылася яна ў чацвер у рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, прычым не абмяжоўвалася рамкамі запланаванай на лістапад і традыцыйна агучанай на старонках “раёнкі” тэматыкі, а атрымалася больш істотнай і шырэйшай.

Пасля міні-даклада галоўнага інжынера прадпрыемства Андрэя Мятлы, які адказвае тут за стан ідэалагічнай работы, кіраўнік раёна шчыра пагаварыў з людзьмі “за жыццё”. Кожны з прысутных мог высветліць любое пытанне, даведацца аб адносінах Паўла Уладзіміравіча да пэўнай справы-сітуацыі ў рэгіёне, перспектывах развіцця Асіповіччыны, праблемах, якія стаяць перад мясцовай уладай, прыкладаемых намаганнях і пошуках шляхоў для іх станоўчага вырашэння. А яшчэ атрымаць практычную падказку як і што трэба рабіць, каб мець большую карысць з меншымі фінансавымі ўкладаннямі.

Пасля цікава-адкрытай гутаркі з працаўнікамі дырэктар завода Васіль Крупенка разам са спецыялістамі дэталёва пазнаёміў старшыню райвыканкама з вытворчым працэсам, падзяліўся задумкамі, планамі развіцця на бліжэйшую і больш далёкую перспектыву.
 

Асіповіцкі край.