На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Самае мужнае свята

26 февраля 2013

На Асіповіччыне адзначылі самае “мужчынскае” свята года — Дзень абаронцаў  Айчыны, якое супала сёлета з 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі на Алеі Герояў, дзе былі ўскладзены кветкі і вянкі да помнікаў, узведзеных у гонар тых, хто абараняў краіну ад ворага і адстойваў нашу свабоду і незалежнасць.
А ў клубе 51-й гвардзейскай Аршанскай Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага змешанай артылерыйскай групы сабраліся асабовы склад і прадстаўнікі воінскіх часцей асіповіцкага гарнізона, ветэраны і шматлікія госці.
З віншавальнымі словамі выступілі камандзір 51-й змагр начальнік гарнізона гвардыі палкоўнік Дзмітрый Пестаў і старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка.
Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты ўручыў воінам намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Семянцоў. Завяршылася мерапрыемства канцэртам вайсковага аркестра і
музычнымі падарункамі ад воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Корбана і групы “Візаві”.