На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Саветы за работай. Відавочная карысць

10 декабря 2012

У чацвер у Асіповічах адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміке і камунальнай уласнасці Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, актыўны ўдзел у якім прыняў намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік кіравання прадпрымальніцтва аблвыканкама Віктар Красоўскі.
Паля адкрыцця пасяджэння кіраўніком камісіі Аляксандрам Расіным старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і яго перспектывах, а потым, каб госці лепш пазнаёміліся з рэгіёнам, удзельнікам нарады быў прадэманстраваны цікавы фільм аб нашым сённяшнім жыцці.
Работа працягнулася разглядам вынесеных на парадак дня трох пытанняў — інфармацыю аб ходзе выканання Праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2011-2015 гады і дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Магілёўшчыны на 2010-2012 гады зрабіў прадстаўнік аблвыканкама, а з работай установы па прыцягненню інвестыцый у эканоміку вобласці прысутных пазнаёміла намеснік кіраўніка адіміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў” па эканоміке Вольга Клопава. Шэраг цікавячых момантаў з нагоды ўзгаданага канкрэтызавала і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена Грунтова.
Гэта — калі лаканічна наконт “тэарэтычнай часткі” у райвыканкаме. Якая не звялася, дарэчы, да сумна-сухога пераліку і аналізу шматлікіх лічбаў-фактаў, а нярэдка вылівалася ў сапраўдную дыскусію наконт абмяркоўваемага. Віктар Красоўскі не раз заносіў у блакнот цікавыя думкі-пажаданні, каб потым, яшчэ раз усё дбайна асэнсаваўшы, пастарацца даць ім “пуцёўку ў жыццё”. І такі падыход можна толькі вітаць: большасць прысутных членаў камісіі — дзеючыя кіраўнікі-вытворцы, таму такія паняцці, як інвестыцыі, эксапрт тавараў і паслуг, імпаразамяшчэнне, мадэрнізацыя вытворчасці, малы і сярэдні бізнес, стымуляванне работнікаў розных форм уласнасці і іншыя для іх не пусты гук, а рэаліі штодзённай працы. А значыць, і меркаванні свае людзі нарадзілі не спантанна, а вынасілі ў сябе і не раз праверылі, узялі адказ непасрэдна з жыцця.
Падобны зацікаўлены працяг мела размова і “на практыцы” — пры наведванні нашых ЗАТ “Алцімед”, ЗПУВП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” і ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў”. Яны, канешне, маюць розныя “вагавыя катэгорыі” па колькасці працуючых, вырабляемай прадукцыі і пачатку працоўнай біяграфіі, нараджэнне-дзейнасць адбыліся дзякуючы прыватнаму, дзяржаўнаму і замежнаму капіталу, але хапае і рыс, якія падобныя. І адна з іх — зацікаўленасць кіраўніцтва ў скарыстанні новага, перадавога, высокапрадукцыйнага, выпуск менавіта таго, на што маецца попыт. І няма розніцы, тавар гэта для машынабудаўнічай галіны, медыцыны ці ўжывання найперш хатнімі гаспадынямі. Галоўнае — каб быў якасным і запатрабаваным, каб людзі рабілі не на склад, а дзеля карысці грамадства. Апошняя думка і праходзіла чырвонай стужкай праз узгаданае пасяджэнне камісіі.