На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сэрца, улюблёнае ў Беларусь

15 февраля 2013

Па-асабліваму адзначылі свята ўсіх закаханых члены "пярвічкі" грамадскага аб’яднання "БРСМ" СШ № 4: юнакі і дзяўчаты правялі акцыю “Сэрца, улюблёнае ў Беларусь”.

У чым заключалася ідэя? Даць магчымасць жыхарам і гасцям райцэнтра выказаць сваё прызнанне ў любові да роднай краіны, запісаўшы віншаванне на вялікай прыгожай "валянцінцы" ў выглядзе сэрца.
Прыемна, што землякі, незалежна ад узросту, з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаванай моладдзю справе. Дабрыні, міру, росквіту — вось найбольш папулярныя пажаданні.
Няхай і сапраўды ўсё зычанае ў гэты лютаўскі дзень ажыццявіцца, а ў сэрцы кожнага беларуса назаўсёды паселіцца любоў!