На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сесія райсавета

30 сентября 2013

“Аб стане крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі Асіповіцкага раёна і прымаемых мерах па яе паляпшэнні” — такім было першае пытанне, вынесенае на парадак дня трыццаць трэцяй сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, якая прайшла 24 верасня пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка.

З дакладам выступіў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Асіповіцкага райвыканкама Андрэй Малахаў. Ён і паведаміў, што па лініі крымінальнага вышуку ў 2013 годзе ўжо зарэгістравана 277 злачынстваў, што на 18% менш, чым летась. Раскрывальнасць павялічылася з 58,6 да 64,6 працэнта. У бягучым годзе не дапушчана згвалтаванняў, махлярства, вымагальніцтва. Разам з тым, нягледзячы на прымаемыя меры, за прайшоўшы перыяд па ўсіх лініях службаў зарэгістравана 489 злачынстваў, што на 3,4 працэнта больш за аналагічны леташні паказчык. У структуры злачыннасці прэвалююць крадзяжы ўсіх відаў уласнасці — 81,2 працэнта. Аб праводзімай рабоце расказаў начальнік штаба Асіповіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Сяргей Дубіна. Станоўчыя аспекты: не дапушчана здзяйснення злачынстваў з удзелам непаўналетніх, групай асоб, замежнымі грамадзянамі. Адбылося зніжэнне колькасці зарэгістраваных крадзяжоў з 27 да 19, у тым ліку ў цягніках — з 15 да 5.

Па гэтым жа пытанні, дэталёва дапаўняючы агульную карціну, выказаліся дэпутаты Міхаіл Белы, Анатоль Шчамялёў, старшыня Ясенскага сельсавета Андрэй Шаціла. Так, у Асіповіцкім УКП ЖКГ праводзіцца пэўная работа па прафілактыцы правапарушэнняў. Тут створаны і пастаянна дзейнічаюць савет прафілактыкі, камісіі па барацьбе з п’янствам і садзеяння сям’і і школе, таварыскі суд. ...Важным фактарам у прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх з’яўляецца занятасць вучняў у пазаўрочны час. Напрыклад, у СШ № 3 у розных спартыўных секцыях, гуртках і факультатывах задзейнічана 82,8% ад агульнай колькасці вучняў. Каля паловы ўсіх гурткоў працуе ў суботу, што дазваляе аптымальна арганізаваць свабодны ад вучэбных заняткаў шосты школьны дзень. У навучальнай установе праводзіцца адзіны дзень прафілактыкі па чацвяргах, ладзяцца сумесныя рэйды. Дэпутата і кіраўніка школы Шчамялёва хвалюе той факт, што нярэдка ў гандлёвых кропках непаўналетнім рэалізуецца піва, ёсць нямала пустуючых дамоў, дзе любяць не лепшым чынам бавіць час палеткі. …Аўтадарога рэспубліканскага значэння Мінск-Гомель і чыгунка садзейнічаюць складанай крымінагеннай абстаноўцы ў Ясенскім сельсавеце. Усведамляючы важнасць праблемы асацыяльных праяўленняў, мясцовы сельвыканкам праводзіць работу па забеспячэнні ўзаемадзеяння і аб’яднанню намаганняў участковага інспектара, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскасці, накіраваных на захаванне законнасці і правапарадку. Наладжана рэгулярная прафілактычная работа з абавязанымі асобамі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Ра- манчук расказала аб выкананні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях у Асіповіцкім раёне. У нас створаны спрыяльныя ўмовы для забеспячэння праў грамадзян на свабоду веравызнання, захоўваюцца міжканфесійны мір і згода, развіваецца міжканфесійны дыялог. Зараз у раёне зарэгістравана 21 рэлігійная суполка: 12 — праваслаўнай канфесіі, 3 — рымска-каталіцкай, 6 — пратэстанцкага накірунку. Рэалізуюцца сумесныя з установамі адукацыі праграмы, арганізуюцца сустрэчы са свяшчэннаслужыцелямі, паломніцкія паездкі, экскурсіі, выставы і г.д.

На сесіі райсавета таксама былі ўнесены змяненні ў рашэнні Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 21 снежня 2012 года № 27-2 і 27-3, чыю неабходнасць абгрунтавала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ларыса Белая. Яна ж падрабязна расказала і аб накіраванні сродкаў раённага бюджэту.

Па ўсіх абмеркаваных пытаннях дэпутатамі былі прыняты адпаведныя рашэнні. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч.