На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сесія райсавета

22 сентября 2017

На трыццаць трэцяй сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, якая адбылася 19 верасня пад началам старшыні Аляксандра Пузіка і з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багдановіча, было разгледжана 10 пытанняў.

З дакладам “Аб уцягненні невыкарыстоўваемай нерухомасці, якая знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці” выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена Грунтова. У абмеркаванні яго прынялі ўдзел  дэпутат ад Цэльскай выбарчай акругі № 35 Уладзімір Верашчагін, старшыня Ясенскага сельсавета Андрэй Шаціла.

Заслухалі інфармацыю “Аб ходзе выканання рашэння Асіповіцкага райсавета ад 20 верасня 2016 г. № 23-1”, з якой выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Сяброўская.

Аб ходзе рэалізацыі ў Асіповіцкім раёне Дэкрэта Прэзідэнта краіны ад  27 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” інфармавала прысутных намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Аксана Гарбунова.

Народныя выбраннікі зацвердзілі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2016-2020 гады.

Дэпутаты таксама ўнеслі змены ў папярэднія рашэнні Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў — ад 23.12.2016 г. № 25-2, ад 03.03.2017 г. № 28-3.

Станоўча вырашылі пытанні аб перайменаванні сельскага населенага пункта Пратасевічы-2 Пратасевіцкага сельсавета ў Дварок і накіраванні сродкаў раённага бюджэту на добраўпарадкаванне брацкіх магіл у парку па вул. Абросімава г. Асіповічы, у Свіслачы, Татарцы, Ялізаве, фінансаванне часткі выдаткаў па будаўніцтве аб’екта “108-кватэрны жылы дом па перавулку Чарняхоўскага ў г. Асіповічы”, а таксама на бягучы рамонт пуцеправода цераз чыгуначную дарогу па вул. Сташкевіча.

Разгледзеўшы пытанне “Аб устанаўленні колькасці выбарчых акруг і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах у Асіповіцкі раённы Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання”, прынялі рашэнне аб устанаўленні 36 выбарчых акруг з сярэдняй колькасцю 1074 выбаршчыкі на выбарчую акругу.