На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

"Шчадроўкі" у Карытным

17 января 2012

Традыцыйны для Беларусі абрад калядавання, які ладзіўся на нашай зямлі на працягу стагоддзяў, не згубіў сваёй папулярнасці і зараз. Доказ таму — свята “Шчадроўкі”, якое арганізоўваецца на Асіповіччыне больш за 15 гадоў запар. Сёлета калядны фэст прайшоў у вёсцы Карытнае, дзе сабраліся народныя мастацкія калектывы з Асіповіч, Вяззя, Каўгароў і Карытнага: “Дзівакі”, “Люлечка”, “Вязанка”, “Весялухі”, “Капрыз”, “Сваякі”, “Крынічка”.

                          

Пачалося калядаванне з шэсця ўдзельнікаў па вуліцах Карытнага. Падчас яго самадзейныя артысты заходзілі ў хаты да жыхароў вёскі і ладзілі там сапраўдныя майстар-класы па пастаноўцы абавязковай часткі святочнай праграмы: правя-дзенні вясёлага тэатралізаванага прадстаўлення пра Казу і Мядзведзя. Месцам збору калядоўшчыкаў была вызначана пляцоўка каля мясцовага Дома культуры. Тут яны пелі, танцавалі, ладзілі розныя гульні. Калі ж у канцэртнай зале сабраліся гледачы, гаспадары сцэнічнай хаты Васіль і Ганна выйшлі з СДК з падносам калядных пры-смакаў і запрасілі гасцей і ўдзельнікаў “Шчадровак” на святочны канцэрт. Па яго заканчэнні з падзякамі і віншаваннямі прыхільнікам фальклору выступілі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, начальнік аддзела культуры Ірына Раманчук і старшыня Карытненскага выканкама Тамара Сташэў-ская, а кіраўнікі народных калектываў атрымалі дыпломы і падарункі за зберажэнне народных традыцый.