На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сяброўства мацнее

18 апреля 2012

 З 12 па 14 красавіка ў Кранштадскім Палацы моладзі адбыўся Міжнародны форум “Кранштадт-2025 і моладзь”. У яго рабоце прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты з пяці гарадоў-пабрацімаў: з італьянскай Месіны, украінскай Феадосіі, эстонскага Таліна, фінскай Коткі Асіповічы прадстаўлялі Кацярына КлIмко і Ганна Барысава. I ўзгаданае мерапрыемства выклікала ў іх масу прыемных уражанняў.
— Лейтматыў форуму — умацаваць дружбу, узаемаразуменне паміж моладдзю розных краін і гарадоў, — адзначылі яны. — Ганарымся тым, што менавіта нам была прадстаўлена магчымасць расказаць маладым людзям з іншых мясцін пра родныя Асіповічы, тое, як і чым жыве горад, якія ў яго перспектывы развіцця. Форум даў магчымасць кожнаму ўдзельніку задумацца над тым, якой бу-дзе наша будучыня. Менавіта ж нам, сённяшнім юнакам і дзяўчатам, прыйдзецца ў 2025 годзе прымаць важныя дзяржаўныя рашэнні, удзельнічаць у палітычным, эканамічным і грамадскім жыцці, адказваць за дабрабыт і паспяховае развіццё краін.