На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

СЯМЁРА адважных...

26 февраля 2013

У раёне прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2013”, у якім прыняло ўдзел 45 педагогаў устаноў адукацыі, уключаючы спецшколу-інтэрнат.
Прааналізаваўшы прадстаўлены вопыт работы, журы выбрала найлепшы, і яго аўтары і сталі ўдзельнікамі паўфіналу.
Педагогі прадставілі на суд журы самапрэзентацыю, якая была прызвана ўсебакова раскрыць кожнага настаўніка, яго дзелавыя і чалавечыя якасці, прафесіяналізм і светапогляды. Да гэтага задання педагогі падышлі з уласцівай ім крэатыўнасцю, творчасцю і не без гумару. Кожная візітоўка была яркай, запамінальнай і адметнай.
Разам з настаўніцай малодшых класаў гімназіі Вольгай Баравіковай гледачы, напрыклад, ажыццявілі касмічнае падарожжа, падчас якога адчулі святло творчасці, пошуку і развіцця і даведаліся, што працэс навучання ідзе рer aspera ad astra (праз церні — да зорак). Выступленне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 4 Ірыны Пракопчык было прасякнута любоўю да роднага краю, яго гісторыі і традыцый. Настаўніца рускай мовы і літаратуры Алена Марціновіч з СШ № 2 сваім прафесійным крэда лічыць несці святло, запальваць дзіцячыя сэрцы — нездарма яе вучні расказалі аб сваім педагогу ў песні, падкрэсліўшы, што не любіць такога нельга. Яе калега са школы № 3 Галіна Вайцюк расказала аб сабе ў вершаванай форме, пастаралася раскрыць усе грані таленту, якія паказала праз прызму стыхій прыроды.
Трэба зазначыць, што трэцяя школа паказала высокі прафесійны ўзровень сваіх педагогаў: у паўфінал выйшлі ажно 3 настаўнікі. Жанна Прыбыльская, якая працуе ў пачатковым звяне, паказала свае ўменні, аптымізм і іскрамётны гумар. Прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва прадстаўлялі ў конкурснай праграме настаўнікаў інфарматыкі. Уладзімір Сасаў вучыць таксама філасофскім адносінам да жыцця. А Максім Мікуліч з Ясенскага вучэбна-педагагічнага комплексу правёў прэзентацыю ў не зусім звыклым фармаце, прадэманстраваўшы магчымасці камп’ютарных тэхналогій  і ўласны паэтычны дар, а яшчэ праявіў сябе як арганізатар школьнага клуба  вясёлых  і знаходлівых.
У  ходзе прэс-канферэнцыі педагогі не толькі адказвалі на пытанні, што датычаць іх дзейнасці, павышэння прафесійнага росту, а івыконвалі творчыя заданні: складалі сінквейн, артыкулы для “школьнага слоўніка”.
Сёлетняя праграма конкурсу была даволі насычанай: міні-ўрокі, урокі ў незнаёмым класе, псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, абарона вопыту. І вось — выкананы ўсе заданні, можна крыху і перадыхнуць. Але — толькі не Вользе Баравіковай, Галіне Вайцюк і Максіму Мікулічу. Наперадзе іх чакае абласны этап конкурсу, у якім яны будуць адстойваць гонар раёна.